Вы тут

Мужчына пашкодзіў у казіно камп'ютарны манітор за 15 мільёнаў рублёў


У Мінску праваахоўнікі затрымалі 50-гадовага мужчыну, які, знаходзячыся ў адным з казіно, пашкодзіў у гульнявой зале камп'ютарны манітор коштам больш за 15 мільёнаў рублёў.


— У міліцыю звярнуліся прадстаўнікі адміністрацыі ўстановы, якія і паведамілі пра такі ўчынак аднаго з наведнікаў, — расказала прэс-афіцэр Цэнтральнага РУУС г. Мінска Таццяна АБОЗНАЯ. — Як высветлілася, затрыманы 50-гадовы мінчанін мае гульнявую залежнасць. Афіцыйна нідзе не працуе, аднак з'яўляецца частым госцем падобных устаноў горада. Свой учынак мужчына патлумачыў тым, што прайграў у рулетку буйную суму грошай, таму раззлаваўся і вырашыў выліць раздражненне... на манітор камп'ютара. За хуліганства грамадзяніну пагражае пазбаўленне волі тэрмінам да трох гадоў.

Загаловак у газеце: Не на тое паставіў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.