Вы тут

Неабгрунтаваная пазіцыя


Папрокі Літвы наконт бяспекі БелАЭС незразумелыя, заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, паведамілі ў прэс-службе МЗС. 


"Нам незразумелыя папрокі літоўскіх партнёраў у тым, што тычыцца забеспячэння бяспекі нашага рэактара", -- сказаў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства. Ён звярнуў увагу, што пры правядзенні неабходных стрэс-тэстаў спецыялісты прыйшлі да высновы: калі б рэактар ​​таго тыпу, які будзе на БелАЭС, быў пабудаваны на "Фукусіме", то такой трагедыі б там не здарылася. Беларусь як краіна, якая найбольш пацярпела ад чарнобыльскай катастрофы, ніколі не будзе будаваць небяспечную станцыю, падкрэсліў ён. 

Кіраўнік МЗС пракаментаваў прэтэнзіі з нагоды таго, што рэактар ​​будучай БелАЭС нібыта эксперыментальны і небяспечны. "Ён зусім ніякі не эксперыментальны. Гэта ўдасканаленая версія таго рэактара, які ўжо досыць эфектыўна і бяспечна працуе ў многіх краінах, у тым ліку Еўрапейскага саюза", -- падкрэсліў Уладзімір Макей. Міністр канстатаваў, што ў апошні час вакол эканамічнага праекта, якім з'яўляецца будаўніцтва БелАЭС, разгарнулася палітычная вакханалія. Ён нагадаў, што літоўскія партнёры займалі канструктыўную прагматычную пазіцыю ў частцы адмены санкцый ЕС у дачыненні да Беларусі, за што беларускі бок ім удзячны. 

Аднак, падтрымаўшы адмену санкцый, літоўскія партнёры другой рукой галасуюць за тое, каб шэраг фінансавых еўрапейскіх інстытутаў не супрацоўнічаў з Беларуссю па інфраструктурных праектах, якія так ці інакш могуць быць звязаныя з будаўніцтвам БелАЭС. "То бок калі мы, займаючыся развіццём нашай інфраструктуры, збіраемся будаваць дарогі за кошт крэдытаў еўрапейскіх фінансавых інстытутаў, то гэта азначае, што гэтая дарога можа быць выкарыстана для падвозу тавараў, прадукцыі для будаўніцтва атамнай станцыі. Такім чынам,  нельга супрацоўнічаць з Беларуссю па гэтых праектах . Такая пазіцыя абсалютна незразумелая. Гэта азначае фактычна новыя завэлюмаваныя санкцыі ", -- лічыць кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?