Вы тут

Янка Купала «прапісаўся» ў Брэсце


Партрэт і цытата з верша класіка з'явіліся на сцяне тутэйшага будынка.


ФОТА: brestcity.com

Графіці звяртае на сябе ўвагу. Для многіх гэта яшчэ адна нагода "пакаштаваць" роднае слова. Вулічнае мастацтва падтрымалі і гарадскія ўлады. Партрэт Янкі Купалы з'явіўся на сцяне цырульні, што на вуліцы, якая названая ў яго гонар. Малюнак выкананы адмысловым маркерам, які не баіцца вільгаці, марозу і сонца. Графіці будзе прыкметным і ў цёмны час сутак: для гэтага на будынку ўсталявалі падсвятленне. 

«Гэта не цэнтр горада, а Завадскі раён, дзе няма ніякіх культурных аб'ектаў, --  распавяла ў эфіры АНТ мастачка Ганна Яцкевіч. --  І хацелася менавіта ў гэтым месцы прыўнесці нейкі прыемны момант, каб людзі глядзелі і здзіўляліся ». 

Дарэчы, гэта ўжо другі этап праекта «Вулічныя вершы». Яшчэ раней вобраз Максіма Багдановіча намалявалі на адным з прыватных дамоў у гістарычным цэнтры Брэста. Па словах аўтара, наступным будзе Якуб Колас -- зараз для арт-аб'екта шукаюць падыходнае месца.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».