Вы тут

Паднябесная пад залевамі


На большай частцы тэрыторыі Кітая працягваюцца моцныя ліўні.


Яны прыносяць за сабой паводкі і вымушаюць мясцовае насельніцтва эвакуіравацца, паведамляе інфармацынае агенцтва "Сіньхуа". За тыдзень ад разгулу стыхіі ў паўднёва-заходняй правінцыі Гуйчжоу пацярпела больш за 70 тыс. чалавек і 3300 га сельгасугоддзяў, пашкоджана больш за 2300 дамоў. Папярэдні ўрон, нанесены непагаддзю, ацэньваецца ў 50 млн. юаняў (7,6 млн долараў). 

За апошні тыдзень ад праліўных дажджоў у правінцыі Хунань (цэнтральны Кітай) пацярпела больш за 27 тыс. чалавек. На паўночным захадзе і паўднёвым усходзе правінцыі разбурана 1826 дамоў. Прыпынены заняткі ў некаторых школах. На ўчастак аўтатрасы побач з паветам Гуандун сышоў апоўзень, на расчыстку завалаў пасля якога спатрэбіцца каля 20 дзён. 

Дзяржаўны штаб па барацьбе з паводкамі і засухай КНР папярэджвае аб значным павышэнні ўзроўню вады ў рэках Янцзы, Сунхуацзян (Сунгары), Хуанхэ і Чжуцзян. Колькасць ахвяр раптоўнай паводкі, якая адбылася ў мінулую суботу ў горадзе Цзянмэнь паўднёва-кітайскай правінцыі Гуандун, вырасла да 8 чалавек, вызначаныя асобы 7 загінуўшых. Бедства адбылося ў турыстычнай зоне Фэнхуан ў горадзе Цзянмэнь, дзе група турыстаў займалася рафтынгам. З другой паловы дня 27 мая і ўсю першую палову дня ў суботу ў горадзе Цзянмэнь не спыняліся магутныя праліўныя дажджы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?