Вы тут

Далягляды супрацоўніцтва


Беларусі і Казахстану ў развіцці гандлёва-эканамічных адносін патрэбны новы глыток паветра.

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца з рабочым візітам у Казахстане. Учора адбылася сустрэча беларускага лідара з Прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым. Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковых адносін, узаемадзеянне ў інтэграцыйных аб'яднаннях.


Размова ішла аб тым, што нашым краінам  неабходна прыняць меры для пераадолення негатыўных тэндэнцый у гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. "Наша сустрэча вельмі важная. У сувязі з сітуацыяй на міжнародных рынках, у суседняй Расіі, Украіне (нашы асноўныя партнёры), у нас, у Казахстане і Беларусі, сітуацыя няпростая. І наша даверная дружалюбная размова заўсёды прыносіла карысць. Думаю, мы сёння дамовімся, як выходзіць з гэтага становішча", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Паводле яго слоў, бакам пакуль не ўдалося пераламаць тэндэнцыю да зніжэння ўзаемнага тавараабароту. "Нам пакуль не ўдаецца ў адваротны бок запусціць працэс, а мы абавязаны гэта зрабіць. Мы блізкія, родныя дзяржавы ў адным эканамічным саюзе. І нам, вядома, трэба фундамент нашых адносін (гандаль, эканоміку) падцягваць. Тым больш мы з вамі ў свой час вызначылі шляхі, па якіх павінны рухацца, і нямала зрабілі ў гэтым напрамку, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Але патрэбны нейкі новы глыток паветра. І мы сёння, як бы ні было складана, павінны даручыць урадам і самі падштурхнуць нашы адносіны, каб хутчэй выйсці з гэтай сітуацыі".

Што датычыцца міжнароднага парадку дня, Прэзідэнт Беларусі канстатаваў поўнае супадзенне поглядаў дзвюх краін. "Мы вас падтрымліваем у ААН па глабальным дакуменце - маніфесце, які вылучаны вамі. Тут абсалютна няма ніякіх пытанняў", - сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што цяпер вядуцца перагаворы па развіцці навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Казахстанам. "Думаю, мы прыйдзем да пагаднення да часу вашага візіту (у Беларусь. - Заўвага БЕЛТА), - дадаў беларускі лідар. - Вельмі шмат напрамкаў, і мы гатовы з казахстанскім бокам працаваць".

У сваю чаргу Нурсултан Назарбаеў падкрэсліў, што паміж Беларуссю і Казахстанам склаліся блізкія саюзніцкія адносіны. Дзякуючы сумесным намаганням у апошнія гады створана шмат сумесных прадпрыемстваў.

Прэзідэнт Казахстана адзначыў, што, нягледзячы на зніжэнне тавараабароту ў фінансавым выражэнні, яго фізічныя аб'ёмы захаваліся. "Крызіс вечна не бывае, - упэўнены ён. - Цяпер мы вядзём работу па далейшым стратэгічным супрацоўніцтве".

Сёння Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Перагаворы пройдуць у вузкім і пашыраным складах. На парадку дня пытанні паглыблення эканамічных адносін ЕАЭС з трэцімі краінамі і ключавымі інтэграцыйнымі аб'яднаннямі.

У ліку важных для Беларусі пытанняў канцэпцыі фарміравання ў ЕАЭС агульных рынкаў газу, нафты і нафтапрадуктаў.

Таксама будуць абмяркоўвацца асноўныя арыенціры макраэканамічнай палітыкі дзяржаў - членаў ЕАЭС на 2016-2017 гады, рэалізацыя асноўных напрамкаў міжнароднай дзейнасці саюза.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Аповед жанчыны, якая здолела вярнуць дачку з сацыяльнага прытулку

Аповед жанчыны, якая здолела вярнуць дачку з сацыяльнага прытулку

Жанчыну, якая здолела не толькі вярнуць дзіця з прытулку, але і далей выхоўвае яго, знайсці аказалася не проста. 

Грамадства

Чаму зараз варта далей трымацца ад вадаёмаў?

Чаму зараз варта далей трымацца ад вадаёмаў?

Люты больш нагадвае пазачарговы вясновы месяц.

Грамадства

Капыльскі раён. Мінулы год можна назваць стабільным

Капыльскі раён. Мінулы год можна назваць стабільным

Чым Капыльскі раён жыве сёння і якія планы на перспектыву?

Грамадства

Якую літаратуру здаюць у букіністычныя крамы?

Якую літаратуру здаюць у букіністычныя крамы?

Калі звычайныя кнігарні працуюць па формуле «кніга — чалавек», то букіністычныя трымаюцца на прынцыпе «людзі — кнігі — людзі».