Вы тут

У пячорных еўрапейцаў знайшлі першую пісьменнасць


Вывучыўшы малюнкі на сценах еўрапейскіх пячор, навукоўцы прыйшлі да высновы, што першую прымітыўную сістэму пісьменнасці людзі стварылі не ў эпоху земляробчых цывілізацый Месапатаміі, а значна раней - каля 40-30 тысяч гадоў таму. Сваю гіпотэзу даследчыкі прадставілі ў новай кнізе «The First Signs», а коратка пра яе паведамляе National Geographic.


Фота D. Von Petzinger

Канадскі палеаантраполаг Жэнеўева фон Петцынгер (Genevieve von Petzinger) з Універсітэта Вікторыі і яе калегі стварылі базу дадзеных геаметрычных узораў ў пячорах. Першапачаткова фон Петцынгер лічыла, што людзі ледніковай эпохі пачалі з невялікага ліку фігур, а з часам гэты набор пашыраўся. Аднак высветлілася, што ўжо ў арын'якскай культуры (40-28 тысяч гадоў таму) выкарыстоўвалася тры чвэрці ад выяўленых палеаантраполагамі знакаў.

Каб удакладніць гэтае пытанне, фон Петцынгер сабрала дадзеныя па 367 узорах наскальнага мастацтва верхняга палеаліту ад Іспаніі да Урала, а таксама абследавала на прадмет наяўнасці геаметрычных фігур статуэткі і ўпрыгажэнні.

Аказалася, што па ўсёй Еўропе ў той перыяд выкарыстоўвалі ўсяго 32 тыпы «знакаў». Аднастайнасць фігур, на думку вучонай, кажуць пра тое, што яны ўяўлялі сабой элементы адзінай камунікацыйнай сістэмы, якую Homo sapiens стварылі яшчэ да свайго прыходу на кантынент.

Lenta.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».