Вы тут

Былы прэзідэнт Чада атрымаў пажыццёвы тэрмін


Сенегальскі суд прызнаў былога прэзідэнта Чада Хісэна Хабрэ вінаватым у злачынствах супраць чалавечнасці і прысудзіў яго да пажыццёвага зняволення.


Фота news.am

Суд прызнаў яго вінаватым у згвалтаваннях, звароце жанчын у сэксуальнае рабства і замове забойстваў падчас кіравання краінай з 1982 па 1990 год.

Пацярпелыя і члены сем'яў загінулых віталі прысуд, многія пасля абвяшчэння прысуду абдымаліся ў зале суда.

У ходзе судовага працэсу Хабрэ, які атрымаў мянушку "афрыканскі Піначэт", адмаўляўся прызнаць легітымнасць суда, а таксама адмаўляў, што па яго загаду былі забітыя 40 тысяч чалавек.

У 2013 годзе Хабрэ арыштавалі ў Сенегале, куды ён бег пасля дзяржаўнага перавароту ў 1990-м годзе.

Да гэтага экс-прэзідэнт Чада карыстаўся заступніцтвам сенегальскага ўрада, аднак у выніку ціску міжнароднай супольнасці ў мінулым годзе Сенегал нарэшце пачаў судовы працэс.

Суд Чада раней завочна вынес экс-лідэру смяротны прысуд за пагрозу канстытуцыйнаму ладу краіны.

BBC

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».