Вы тут

Сэнс стратэгіі нязменны


У яго аснове — клопат пра чалавека.

Усебеларускі народны сход — рэальны механізм прамога ўдзелу народа ў кіраванні дзяржавай. Такое меркаванне выказаў старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац учора на гарадскім сходзе ўпаўнаважаных V Усебеларускага народнага сходу.


Андрэй Шорац, падводзячы вынікі мінулай пяцігодкі, адзначыў, што зроблена «нямала добрага, і зроблена гэта сіламі людзей, якія побач з намі». Аднак у будучым пяцігоддзі яшчэ шмат чаго трэба рэалізаваць. Старшыня Мінгарвыканкама лічыць важным кожнаму беларусу, усяму беларускаму грамадству захаваць стабільнасць для далейшага дынамічнага развіцця. «Рэалізацыя ў новай пяцігодцы асноўных кірункаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Мінска будзе садзейнічаць устойліваму эканамічнаму росту і выкананню галоўнай мэты — павышэнню якасці жыцця насельніцтва», — сказаў мэр сталіцы.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў гарадскога сходу, ён адзначыў, што на Усебеларускім народным сходзе будуць вызначаны задачы дзяржаўнага будаўніцтва на бліжэйшую перспектыву. «Галоўны сэнс гэтай стратэгіі застанецца нязменным — клопат дзяржавы аб кожным чалавеку, які жыве ў Беларусі», — сказаў Андрэй Шорац. Ён выказаў упэўненасць, што дэлегаты ад Мінска годна прадставяць сталіцу і не толькі прымуць актыўны ўдзел у абмеркаванні праграмных дакументаў, але і ўнясуць уклад у яго рэалізацыю. «Выявіўшы мэтанакіраванасць, працавітасць, волю і цярпенне, мы дасягнем намечаных мэт», — рэзюмаваў старшыня Мінгарвыканкама.

Андрэй Шорац таксама падчас свайго выступлення заўважыў, што пашырылася сацыяльная інфраструктура сталіцы. «За апошнія пяць гадоў значна пашырылася сацыяльная інфраструктура сталіцы. Пабудавана 68 аб'ектаў аховы здароўя, 18 аб'ектаў фізкультурна-аздараўленчага і спартыўнага прызначэння», — сказаў мэр сталіцы. Паводле яго ацэнкі, за пяцігоддзе сістэма аховы здароўя сталіцы дасягнула станоўчых вынікаў практычна па ўсіх аспектах дзейнасці. «Узровень дзіцячай смяротнасці адпавядае ўзроўню ў такіх краінах, як ЗША, Германія, Японія, Швецыя, Нарвегія. Зніжана смяротнасць мінчан ва ўсіх узроставых катэгорыях. Павялічылася да 75,5 года чаканая працягласць жыцця мінчан», — інфармаваў Андрэй Шорац.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?