Вы тут

Беларуская гуманітарная дапамога адправілася ў Эквадор


У красавіку ў гэтай паўднёваамерыканскай краіне адбыўся магутны землятрус магнітудай 7.8 бала. Падземныя штуршкі забралі 660 жыццяў, больш за 50 тысяч чалавек атрымалі раненні. Стыхія пакінула без даху над галавой сотні тысяч людзей.


— Таму было прынята рашэнне аказаць Эквадору гуманітарную дапамогу, — паведаміў «Звяздзе» прэс-сакратар Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталь Навіцкі. — Мы ўзгаднілі з тамтэйшым бокам спіс неабходных рэчаў. Гэта тавары першай неабходнасці — коўдры, палаткі, дызельныя перасовачныя электрастанцыі, ложкі. Агульны кошт грузу вагой 50 тон складае каля 6 мільярдаў беларускіх рублёў. Яго даставяць транспартным самалётам у горад Манта на ціхаакіянскім узбярэжжы Эквадора: гэты населены пункт вельмі моцна пацярпеў ад падземных штуршкоў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».