Вы тут

Марыя Бандарчук прадставіць Беларусь на конкурсе «Мост кітайскай мовы»


Студэнтка ІV курса Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Марыя Бандарчук будзе прадстаўляць нашу краіну на міжнародным конкурсе «Мост кітайскай мовы». Дзяўчына стала лепшай на нацыянальным адборы, які прайшоў на днях у Мінску.


Перш за ўсё канкурсанты здавалі пісьмовы экзамен. І толькі 13 з іх былі дапушчаны менавіта да самога спаборніцтва. Яно праходзіла ў некалькі этапаў. Для пачатку ўдзельнікі адказалі на пытанні па гісторыі, геаграфіі і культуры Кітая. Другі крок — выступленні з вусным паведамленнем па тэме сёлетняга конкурсу «Мара асвятляе будучыню». Акрамя гэтага быў і этап на імправізацыю: студэнты павінны былі коратка выказаць сваё меркаванне па прапанаванай тэме. Завяршалі конкурсны дзень творчыя нумары. Тут можна было падзівіцца і на тэатр ценяў, і на прыгожыя спевы, і на гумарыстычныя сцэнкі.

«Мост кітайскай мовы» праводзіцца ўжо 15-ы раз. За гэты час беларуска-кітайскае супрацоўніцтва перарасло ў маштабнае стратэгічнае партнёрства. У тым ліку, пашыралася ўзаемадзеянне і ў сферы культурнага абмену. Першы сакратар па справах адукацыі Пасольства КНР у Беларусі Ван Дацзюнь адзначыў на адкрыцці, чаму так важна якасна рыхтаваць маладых спецыялістаў:

— Мы жадаем даць сённяшнім канкурсантам магчымасць працаўладкавацца. Мы запрасілі прадстаўнікоў кітайскіх прадпрыемстваў, каб яны маглі заўважыць будучых зорак. Нам трэба падрыхтаваць сваіх спецыялістаў па пытаннях эканамічнага і палітычнага беларуска-кітайскага супрацоўніцтва, якія будуць запатрабаваны. І мы павінны падрыхтаваць больш кваліфікаваных перакладчыкаў для будучых сумесных прадпрыемстваў. Каб дамагчыся гэтага, трэба старанна працаваць.

Надзея АНІСОВІЧ

Загаловак у газеце: Сёння марыце — заўтра робіце

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».