Вы тут

На дачы загінула дзіця


Страшнае здарэнне адбылося на дачным участку аднаго з садовых таварыстваў Баранавіцкага раёна, — расказала афіцыйны прадстаўнік Брэсцкага абласнога ўпраўлення Следчага камітэта Марына ДРАНЬКОВА.


У мінулую суботу а сёмай гадзіне вечара загінула 10-гадовая дзяўчынка. Школьніца разам з бацькамі і малодшым братам прыехала ў госці з Мастоў Гродзенскай вобласці. Сям'я скарысталася запрашэннем сяброў і адпачывала разам з гаспадарамі на іх дачным участку. Пакуль маці займалася малодшым сынам, бацька дзяўчынкі праводзіў час з сябрамі. У нейкі момант мужчына прытуліўся да слупа, які ўстанавілі перад домам для ўзвядзення навеса. Канструкцыя аказалася нетрывалай, слуп аддзяліўся ад кладкі і стаў падаць на дзяўчынку, якая стаяла побач.

Хуткая дапамога прыбыла па выкліку за мінуты. Бацькі яшчэ спадзяваліся на цуд, але медыкі вымушаны былі канстатаваць смерць. Дзіця атрымала траўмы галавы не сумяшчальныя з жыццём.

Марына Дранькова дадала, што па факце гібелі дзяўчынкі праводзяцца ўсе неабходныя праверкі. Следчыя Баранавіцкага СК высвятляюць законнасць пабудовы названых канструкцый і захаванне правілаў іх узвядзення. Прызначана судова-медыцынская экспертыза.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».