Вы тут

Амаль 70 аб'ектаў аховы здароўя пабудавана ў Мінску за пяць гадоў


Аб гэтым паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац учора на гарадскім сходзе ўпаўнаважаных V Усебеларускага народнага сходу.


Фота: udprf.ru

"За апошнія пяць гадоў значна пашырылася сацыяльная інфраструктура сталіцы. Пабудавана 68 аб'ектаў аховы здароўя, 18 аб'ектаў фізкультурна-аздараўленчага і спартыўнага прызначэння", - сказаў мэр сталіцы.

Паводле яго ацэнкі, за пяцігоддзе сістэма аховы здароўя сталіцы дасягнула дадатных вынікаў практычна па ўсіх аспектах дзейнасці. "Узровень дзіцячай смяротнасці адпавядае ўзроўню ў такіх краінах, як ЗША, Германія, Японія, Швецыя, Нарвегія. Зніжана смяротнасць мінчан ва ўсіх узроставых катэгорыях. Павялічылася да 75,5 года чаканая працягласць жыцця мінчан", - інфармаваў Андрэй Шорац.

Асвоены новыя формы работы з насельніцтвам: электронны рэцэпт, сістэма электроннай чаргі ў паліклініках, анлайн запіс на прыём да ўрачоў, электронная медыцынская картка пацыента. За мінулую пяцігодку ўкаранёны ў практыку ўнікальныя аперацыі па транспланталогіі, кардыяхірургіі, траўматалогіі, у мінулым годзе праведзена сур'ёзная мадэрнізацыя анкалагічнай службы горада.

Ключавымі напрамкамі развіцця гарадской аховы здароўя Андрэй Шорац назваў укараненне інфармацыйных тэхналогій, павышэнне якасці аказання медыцынскай дапамогі на ўсіх этапах, а таксама ўзмацненне прафілактычнай накіраванасці і прапаганды здаровага ладу жыцця.

У цэлым на сацыяльную сферу штогод накіроўваецца амаль 60 працэнтаў агульнага аб'ёму расходаў гарадскога бюджэту, дадаў Андрэй Шорац.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.