Вы тут

Ахопленая забастоўкамі Францыя рыхтуецца да пратэсту чыгуначнікаў


Чыгуначнікі Францыі ў аўторак далучацца да хвалі забастовак, якія ахапілі краіну. Пратэстоўцы выступаюць супраць прапанаваных урадам рэформаў працоўнага заканадаўства.


Фота GETTY

Дарожны транспарт у Францыі ўжо пакутуе ад недахопу паліва на аўтазапраўках.

Прэзідэнт Франсуа Аланд раней заявіў, што не мае намеру здавацца ў барацьбе з прафсаюзамі.

"Я працягну свой курс, таму што я ўпэўнены ў правільнасці гэтых рэформаў", - сказаў Аланд. Аднак прэм'ер-міністр Мануэль Вальс даў зразумець, што ў праграму рэформ могуць быць унесены змены.

У суседняй Бельгіі дзяржаўныя служачыя таксама абвясцілі забастоўку ў знак пратэсту супраць скарачэння бюджэтных выдаткаў.

У аўторак бельгійскія паліцэйскія, настаўнікі і многія дзяржслужачыя далучацца да машыністаў цягнікоў і ахоўнікаў турмаў, якія ўжо пачалі страйкаваць.

Пратэстоўцы выступаюць супраць скарачэння дзяржаўных расходаў, змяненняў у заканадаўстве аб працягласці працоўнага тыдня і павышэння пенсійнага ўзросту.

У Францыі чакаюцца дадатковыя перабоі ў працы транспарту, бо працаўнікі парыжскага метро збіраюцца пачаць бестэрміновую забастоўку ў чацвер, а пілоты Air France таксама прагаласавалі за пачатак страйку, патрабуючы павышэння заработнай платы.

Французскія авіядыспетчары заявілі, што маюць намер страйкаваць паміж 3 і 5 чэрвеня.

У панядзелак шэсць з васьмі нафтаперапрацоўчых заводаў Францыі былі альбо зачыненыя, альбо працавалі на няпоўную магутнасць з-за дзеянняў пратэстоўцаў.

BBC

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.