Вы тут

Павышэнне дабрабыту грамадзян застанецца прыярытэтам дзяржпалітыкі


Аб гэтым заявіла намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Наталля Качанава, якая прыняла ўдзел у гарадскім сходзе ўпаўнаважаных V Усебеларускага народнага сходу.


Фота: БЕЛТА

Наталля Качанава адзначыла, што ў будучай пяцігодцы ўсе складнікі сацыяльнай сферы атрымаюць далейшае развіццё. У сувязі з гэтым яна лічыць важным пачуць меркаванне ўдзельнікаў Усебеларускага народнага сходу. "Я хацела б пачуць дэлегатаў ад Мінска для таго, каб цікавыя прапановы можна было рэалізаваць у праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця", - сказала віцэ-прэм'ер.

У сталіцы на гарадскі сход удзельнікаў V Усебеларускага народнага сходу ад Мінска былі запрошаны 400 дэлегатаў, а таксама прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, прадстаўнікі грамадскасці горада, члены савета старэйшын пры Мінгарвыканкаме, працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый.

Па выніках мерапрыемства прынята рэзалюцыя. У дакуменце, у прыватнасці, адзначана, што беларуская мадэль сацыяльна-эканамічнага развіцця дала магчымасць на практыцы рэалізаваць прынцыпы сацыяльнай справядлівасці, забяспечыць грамадзянскі мір і згоду ў грамадстве, стабільнасць і парадак у краіне. "Рэспубліка Беларусь адбылася як сацыяльная дзяржава. Наша ўсямерная задача - захаванне і прымнажэнне яе эканамічнага і палітычнага патэнцыялу", - падкрэсліваецца ў падагульняючым дакуменце гарадскога сходу.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».