Вы тут

Сталічныя ратаўнікі зладзілі грандыёзнае шоу


На пляцоўцы каля Палаца дзяцей і моладзі сёння было шматлюдна. Там праходзіла маштабная праграма, арганізаваная Мінскім гарадскім упраўленнем Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і прымеркаваная да пачатку летніх вакацый.


Ратаўнікі змадэлявалі шмат сітуацый, з якімі яны сутыкаюцца ў паўсядзённай працы: выцягнуць манекен з палаткі, запоўненай дымам, пракаціцца на сапраўдных катэрах, узняцца на аўтавышцы на вышыню некалькіх паверхаў, прымерыць баявую вопратку. Але сапраўдным "хітом" для дзяцей стаў аўтамабіль-перавёртыш. Ён перакручваўся разам з маленькімі пасажырамі на 360 градусаў. Завіталі сюды і прадстаўнікі кіналагічнай службы Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння. Каб пазабаўляцца з сабакамі, выстраілася сапраўдная чарга. Не забыліся і на самых маленькіх гасцей - яны стваралі малюнкі, прысвечаныя бяспечнаму ладу жыцця.

- Адной з самых яркіх і знакавых падзей для ўсіх школьікаў ужо па традыцыі становіцца  акцыя "Не пакідайце дзяцей адных", - расказвае старшы інспектар аддзела сацыякультурнай дзейнасці Цэнтра прапаганды і сацыякультурнай дзейнасці Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Карына Турбан. - З яе дапамогай мы хочам не толькі ўпрыгожыць пачатак доўгачаканага трохмесячнага адпачынку. Пачынаецца час, калі дзеці масава застаюцца сам-насам. Таму мы адначасова расказваем і аб тым, як трэба акуратна паводзіць на вадаёмах, паказаць, да чаго прыводзіць распальванне вогнішчаў, давесці ў даступнай форме правілы бяспечных паводзін на дарогах. 

 

Фота Надзеі БУЖАН

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.