Вы тут

Беражыце дзяцей!


Лета — гэта не толькі час дзіцячых вакацый і адпачынку. Праз самастойнае і часам бескантрольнае планаванне свайго дня школьнікамі гэта яшчэ і сезон пажараў, здарэнняў на вадзе і пільнай працы шматлікіх дзяржаўных органаў і міністэрстваў. Як абараніць і чым заняць дзяцей? Пра гэта варта згадаць сёння, у Дзень іх абароны.


Аздараўленчыя летнікі рознага кшталту прымуць сёлета школьнікаў па ўсёй Беларусі. Гэта і ўстановы кругласутачнага або дзённага знаходжання, і профільныя лагеры для высокаматываваных дзяцей. Напрыклад, для юных археолагаў, шахматыстаў, мастакоў. У ваенна-патрыятычных і абаронна-спартыўных лагерах, створаных на базе воінскіх часцей, малыя будуць спасцігаць сакрэты і прывабнасці ваеннай службы. Асабліва гэта тычыцца тых, хто знаходзіцца на розных відах уліку, расказала Марыя САРОТНІК, начальнік упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы Міністэрства адукацыі.

Самыя ўразлівыя катэгорыі дзяцей у Беларусі — гэта малыя да трох гадоў, дзеці-інваліды, сіроты, якія жывуць у інтэрнатах, падлеткі і дзеці з залежнасцю.

Так, падлеткі — асобная катэгорыя, якая патрабуе, бадай што, самай пільнай увагі і працы. Яны ўжо не дзеці, але яшчэ і не дарослыя. У іх свае патрэбы, якія часам цяжка зразумець, незалежна ад таго, жывуць яны ў роднай сям'і ці ў інтэрнаце.

— Мы дагэтуль не вельмі разумеем, чаму сярод падлеткаў расце колькасць тых, хто спажывае наркотыкі. Гэтую праблему трэба вывучаць асобна з прыцягненнем кваліфікаваных спецыялістаў. Мы павінны вылучыць гэтых дзяцей у асобную катэгорыю і працаваць з ёй больш мэтанакіравана, інакш мы страцім іх, — зазначыў Рашэд Мустафа САРВАР, прадстаўнік Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЭФ) у Рэспубліцы Беларусь.

Застаецца актуальнай і праблема хуліганства сярод падлеткаў, хоць за пяць месяцаў бягучага года падлеткавая злачыннасць знізілася на 20%. Пры гэтым «нельга казаць, што ў нас кепская моладзь — проста ў свеце з'яўляецца ўсё больш знешніх аператыўных і інфармацыйных пагроз», акрэсліў Віталь ЯНЧЫН, начальнік аддзела арганізацыі працы інспекцый па справах непаўналетніх галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі МУС Беларусі.

— Дзеці з залежнасцю — гэта тыя, якія ўжо шмат чаго паспрабавалі ў жыцці і маюць цяжкія псіхалагічныя траўмы і вопыт. Каб, нягледзячы на гэта, дапамагчы ім вырасці паспяховымі людзьмі, трэба мець сем'і з якаснай прафесіяналізацыяй, — пракаментавала Наталля ПАСПЕЛАВА, дырэктар Нацыянальнага цэнтра ўсынаўлення Міністэрства адукацыі Беларусі.

Вялікі ўклад у развіццё практыкі аховы дзяцінства ў Беларусі робіць прыватна-дзяржаўнае партнёрства. На думку дырэктара цэнтра ўсынаўлення, самы ёмісты праект у гэтым напрамку — партал ДаДому.by, які функцыянуе ўжо тры гады. Ён актывізуе ўвагу грамадскасці да праблемы дзяцей, якія жывуць у інтэрнатах або ў гасцявых сям'ях:

— Больш за 1,5 тысячы дзяцей дзякуючы гэтаму парталу знайшлі пастаянныя сем'і. Аднак самая значная лічба, думаю, тая, што характарызуе колькасць вяртання дзяцей у родныя сем'і. Больш за 200 малых вярнулася да сваіх родных. Бацькі бачаць сваё дзіця ў сеціве і ўсведамляюць, што ў любы момант яго можа забраць нехта іншы на сямейную форму ўсынаўлення. Гэта цудоўны прыклад, калі інтэрнэт-сродак апасродкавана ўплывае на свядомасць бацькоў і дапамагае ім зразумець, што даражэй за дзіця няма больш нічога.

Наталля Паспелава выказала спадзяванне, што асартымент валанцёрскай практыкі моладзі ў патранатным выхаванні дзяцей будзе дыверсіфікавацца. Акрамя арганізацыі забаўляльных і культурных мерапрыемстваў, добра было б разам з дзяржаўнымі спецыялістамі звярнуць увагу на карысць тых, хто знаходзіцца ў сітуацыі, калі дзіця могуць забраць праз пэўныя праблемы ў сям'і. Можна ўсім разам дапамагчы ім пры аплаце камуналкі, афармленні дакументаў на дзяцей, вырашыць праблемы па жыллю.

4360 дзяцей (20% ад колькасці ўсіх сірот) сёння знаходзяцца ў інтэрнатных установах. 80% новых дзяцей, якія застаюцца без бацькоўскага клопату, уладкоўваюцца ў замяшчальныя сем'і. У 28 адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінках Беларусі на такую сямейную форму ўладкоўваецца 100% дзяцей-сірот. Гэта 4 рэгіёны Гродзенскай вобласці, 3 — Гомельскай, 7 — Магілёўскай, 6 — Мінскай, 3 — Брэсцкай і Віцебскай і 2 раёны сталіцы.

sіdаrоk@zvіаzdа.bу

Фота Надзеі БУЖАН

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.