Вы тут

Медалісты... на вагу золата


Апошнія пяць гадоў колькасць школьных медалістаў вагалася ў краіне ад 3,5 да 4,5 працэнта ад агульнай колькасці выпускнікоў 11-х класаў. У той час як дзесяць гадоў таму колькасць уладальнікаў вышэйшай школьнай узнагароды даходзіла да 20 працэнтаў.


— На момант прыняцця ў 2006 годзе новага палажэння аб залатым і сярэбраным медалі колькасць медалістаў у нас проста зашкальвала, — паведаміла начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Святлана Уклейка. — Але падчас паступлення ў ВНУ, а гэта было яшчэ да ўвядзення ЦТ, вельмі вялікая частка медалістаў не пацвярджала свае бліскучыя медальныя атэстаты. Сёння пад увагу бярэцца паспяховасць вучня за чатыры апошнія гады навучання (з восьмага па адзінаццаты клас). Для іх абавязковая наяўнасць пасведчання аб агульнай базавай адукацыі з адзнакай. Але, напрыклад, па такіх прадметах, як «Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка» і «Фізічная культура» дапускаюцца гадавыя адзнакі ў 6, 7 і 8 балаў.

«Мы прытрымліваемся думкі, што выпадковых адзнак не бывае. І калі вучань яшчэ з пачатковай школы не прывык сістэмна працаваць, то наўрад ці ў старшых класах ён раптам можа стаць выдатнікам», — падкрэсліла Святлана Уклейка.

Яна таксама паведаміла, што ў крытэрыях ацэнкі дзейнасці ўстаноў агульнай і сярэдняй адукацыі адсутнічае паказчык паступлення ў ВНУ іх выпускнікоў. Затое пад увагу бярэцца працэнт выпускнікоў, якія пасля заканчэння школы нідзе не вучацца і не працуюць.

nіkalaeva@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.