Вы тут

Ісці насустрач поспехам


Наш чарговы творчы конкурс для юных і маладых няштатных аўтараў выходзіць на фінішную прамую. Самыя нецярплівыя ўдзельнікі або іх настаўнікі ці бацькі ўжо даўно асцярожна (а нехта і адкрыта) спрабуюць высветліць, маўляў, якое месца прысудзілі таму ці іншаму аўтару? Яшчэ крыху цярпення, і канкурсанты даведаюцца імя ці імёны пераможцаў. Чакаць засталося нядоўга! А каб гэты час праляцеў хутчэй, раім нашым юным і маладым аўтарам дасылаць свае чарговыя допісы ўжо па-за конкурсам. Сачыце за «Чырвонкай. Чырвонай зменай»!


Свой стыль, свой твар, свая сутнасць — у кожнага пакалення навучэнцаў жодзінскай гімназіі №1, безумоўна, ёсць штосьці адметнае, самабытнае, непаўторнае. А яшчэ — традыцыі. І адна з іх — быць самім сабой.

Кацярына Бушцевіч — вучаніца 11 класа — адна з адметных выпускнікоў гэтага года. Дзяўчына — неаднаразовая прызёрка і пераможца гарадскіх і абласных этапаў прадметнай алімпіяды, шматлікіх творчых конкурсаў. Па выніках работы летась яна стала адной з 25 найлепшых вучняў Мінскай вобласці. Сціпласць, выключная працавітасць, удзячнасць сваім настаўнікам — гэта тое, што коратка характарызуе Кацярыну Бушцевіч.

Ка­ця­ры­на Бушцевіч.

— Хачу сказаць вялікі дзякуй маёй першай настаўніцы Людміле Антонаўне Шынуль, выдатнаму педагогу і цудоўнаму чалавеку. Дзякуючы яе прафесіяналізму, душэўным якасцям гімназія з самага пачатку стала для мяне і для ўсіх нас другім родным домам, — кажа дзяўчына. — Вучоба дапамагла мне стаць мэтанакіраванай, патрабавальнай да сябе. І ў тым, што я ўвайшла ў лік 25 найлепшых вучняў і вучаніц Міншчыны, заслуга гімназіі відавочная, бо калі побач з табой столькі таленавітых, няўрымслівых, неабыякавых людзей, то і самой хочацца чагосьці дасягнуць. А лепшы шлях да дасягненняў — мэтанакіраваная, асэнсаваная і пастаянная праца.

Імя дзевяцікласніцы Аляксандры Кахавец стала вядомым не толькі ў Беларусі, але і ў свеце ў мінулым годзе, пасля XXІV Міжнароднай выстаўкі даследчых праектаў школьнікаў у Стамбуле. Вучаніца атрымала медаль навуковага журы сярод замежных праектаў за работу «Упакоўка — каштоўны другасны рэсурс». Навуковы кіраўнік Аляксандры, настаўніца геаграфіі гімназіі Ірына Мікалаеўна Пічугіна, чые выхаванцы неаднаразова былі пераможцамі і прызёрамі алімпіяд, навукова-практычных канферэнцый і міжнародных конкурсаў, асабліва адзначае настойлівасць і мэтанакіраванасць Сашы: «Калі, здавалася, не было ўжо ніякіх шанцаў на поспех, калі сітуацыя сапраўды бачылася на мяжы безнадзейнасці, Аляксандра ніколі не апускала рук, у яе быццам з'яўлялася другое дыханне. У выніку — крок наперад і перамога. У тым ліку і над самой сабой».

Аляк­санд­ра Кахавец.

Гэты навучальны год таксама не прайшоў для Сашы безвынікова. У лютым праект «Экалагічны шлях развіцця сучасных гарадоў» адзначаны дыпломам лаўрэата прэміі бізнес-журы на XІІ Балтыйскім навукова-інжынерным конкурсе ў Санкт-Пецярбургу, а таксама дыпломам трэцяй ступені навукова-інжынернага конкурсу навучэнцаў Belarus Scіenceand Engіneerіng Faіr і дыпломам праграмы Арызонскага ўніверсітэта (Сусветны інстытут устойлівасці навакольнага асяроддзя). Акрамя гэтага, паспяховым было і выступленне на XXVІІ Рэспубліканскім конкурсе навуковых біёлага-экалагічных работ навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і дадатковага навучання дзяцей і моладзі (дыплом другой ступені).

Дадам ад сябе, што слоў «не магу», «не здолею» або «не хачу» ў лексіконе Аляксандры Кахавец проста не існуе. І кожны настаўнік-прадметнік гімназіі, як і аднакласнікі, можа гэта пацвердзіць. Відавочна, таму і прыходзяць да Сашы поспехі, бо яна сама ідзе ім насустрач. Дарэчы, як і Кацярына Бушцевіч.

Пра аўтара

Любімыя прадметы 16-гадовай аўтаркі ў школе — гісторыя Беларусі, беларуская мова і фізічная культура.

— Акрамя гэтага, я спяваю ў вакальным ансамблі «Вялікі перапынак», займаюся кулявой стральбой, з'яўляюся капітанам каманды «Алімп» інтэлектуальнага клуба навучальнай установы і рэдактарам гімназічнай газеты «МіГ», — паведаміла нам Лізавета пра кола сваіх інтарэсаў. — Да 2014 года займалася спартыўнымі бальнымі танцамі на працягу дзевяці гадоў і маю шмат узнагарод рэспубліканскага і абласнога ўзроўняў. Прымаю ўдзел у розных гарадскіх, абласных і рэспубліканскіх конкурсах і фестывалях. Хачу паступіць на факультэт журналістыкі і працаваць на тэлебачанні.

Лізавета АНІКЕВІЧ, вучаніца 10 класа гімназіі №1 г. Жодзіна

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».