Вы тут

«МЫ» вучымся! «МЫ» ганарымся!


Наш чарговы творчы конкурс для юных і маладых няштатных аўтараў выходзіць на фінішную прамую. Самыя нецярплівыя ўдзельнікі або іх настаўнікі ці бацькі ўжо даўно асцярожна (а нехта і адкрыта) спрабуюць высветліць, маўляў, якое месца прысудзілі таму ці іншаму аўтару? Яшчэ крыху цярпення, і канкурсанты даведаюцца імя ці імёны пераможцаў. Чакаць засталося нядоўга! А каб гэты час праляцеў хутчэй, раім нашым юным і маладым аўтарам дасылаць свае чарговыя допісы ўжо па-за конкурсам. Сачыце за «Чырвонкай. Чырвонай зменай»!


Два гады таму на базе нашай школы была створана дзіцячая тэлестудыя «МЫ». Куратарам і рэжысёрам нашага клуба з'яўляецца Вольга Казіміраўна Піскун, аператарам — Віктар Аляксандравіч Цырулік. На занятках мы вучымся, як правільна гаварыць і паводзіць сябе на камеру, напісанню тэкстаў, правядзенню трэнінгаў, робім кліпы, рознага кшталту прэзентацыі. Дзякуючы дзіцячай тэлестудыі моладзь знаёміцца не толькі з асновамі журналісцкай дзейнасці, фота- і відэаздымак, але і акцёрскага майстэрства, вучыцца быць больш упэўненай у сабе.

У кастрычніку 2014 года нам быў прысвоены статус клуба ЮНЕСКА. Асноўная мэта такіх клубаў — сваёй дзейнасцю прыносіць карысць сабе і Радзіме. Стаць іх членамі могуць не толькі навучэнцы школы, але і моладзь да 31 года. У рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА» сёння ўваходзяць 60 клубаў. Нягледзячы на тое, што наш — адзін з маладых, мы ўжо годна заявілі пра сябе! За два гады прынялі ўдзел у чатырох фестывалях клубаў ЮНЕСКА — у міжнародным «Жывая вада дружбы» (Гомель), у рэспубліканскіх (Гродна і Масты), а таксама ў рэспубліканскім зімнім універсітэце клубаў ЮНЕСКА (Гомель), пяцідзённых курсах лідэрства і трэнераў трэнінгаў (Слуцк). На фестывалях збіраецца да двухсот удзельнікаў з розных куткоў краіны, кожная каманда прадстаўляе не толькі свой клуб, але і свой горад. Моладзь выконвае розныя заданні інтэлектуальнага і культурнага характару, наведвае трэнінгі і майстар-класы для павышэння сваіх ведаў і ўменняў у той ці іншай сферы.

Нам не ўсё роўна, што адбываецца ў нашай кране і за яе мяжамі. Нам ёсць чым ганарыцца, і пра тое мы павіны гаварыць! Аб гэтым сведчаць нашы сюжэты — «Шлях да перамогі», «Настаўнік будучыні: хто ён?» і іншыя. Мы не былі абыякавымі і да ваенных дзеянняў ва Украіне, знялі сюжэт «Гэтае жудаснае слова — вайна...» пра маці з дзіцем, якія былі вымушаны бегчы з Украіны, і заклікам да дарослых «Спыніце вайну!». За два гады ў нас тры першыя і два другія месцы ў рэспубліканскіх конкурсах відэасюжэтаў.

Куратар клуба Вольга Казіміраўна Піскун напрыканцы мінулага навучальнага года выступіла з ініцыятывай зняць дакументальны фільм пра кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага. І гэта ў нас бліскуча атрымалася. Фільм стаў здабыткам не толькі нашага клуба, але і ўсёй Беларускай асацыяцыі клубаў ЮНЕСКА.

Дзякуючы тэлестудыі мы пазнаём гісторыю сваёй краіны, вучымся быць адказнымі за свае ўчынкі, усміхаемся, развіваемся. І — нашы мары ажыццяўляюцца!

Пра аўтара

Каця — самая юная ўдзельніца нашага сёлетняга конкурсу, ёй 13 гадоў.

— Захапляюся танцамі, займалася ў дзіцячым узорным ансамблі «Мазырскія весялушкі», з'яўляюся членам клуба ЮНЕСКА «МЫ», дзіцячай тэлестудыі. Мару стаць журналістам, — кажа пра сябе аўтарка. — Маё жыццёвае крэда: не словам, а справай даказваць сваю праў-
ду – не разважаць, а рабіць.

Кацярына НАВАЖЫЛАВА, вучаніца 7 класа СШ №16 г. Мазыра

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».