Вы тут

Маладыя памочнікі лесу


З 1 чэрвеня ў сістэме Міністэрства лясной гаспадаркі ўпершыню пачнуць работу маладзёжныя атрады.


Як паведамілі ў прэс-службе міністэрства, яны будуць створаны з ліку моладзі і студэнтаў для аказання дапамогі па вядзенні маніторынгу становішча ў лясах і ўдзелу ў выкананні мерапрыемстваў па папярэджанні і ліквідацыі лясных пажараў. Атрады будуць стварацца з ліку добраахвотнікаў. Ініцыятарам ідэі выступіў Мінлясгас, да яе далучыліся БРСМ, БДТУ, Мінадукацыі. Дарэчы, моладзь і раней прыцягвалася ў якасці добраахвотных памочнікаў, напрыклад летась члены школьных лясніцтваў вялі агітацыйную работу з насельніцтвам, раздавалі лістоўкі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?