Вы тут

Андрэй Кабякоў уручыў дзяржаўныя ўзнагароды


Прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў учора ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды прадстаўнікам працоўных калектываў. У першы дзень лета ўшаноўвалі дактароў, выкладчыкаў, навукоўцаў, сацыяльных работнікаў, дзяржаўных служачых, журналістаў, а таксама супрацоўнікаў мытні, і тых, хто задзейнічаны ў сферах прамысловасці, будаўніцтва і культуры.


Сімвалічна, што ў Дзень абароны дзяцей узнагароды ўручылі сацыяльным работнікам. Пры гэтым прэм'ер-міністр адзначыў, што сённяшняя сацыяльная палітыка дзяржавы шмат у чым скіравана на падтрымку сем'яў: «Дзяржава захоўвае свае сацыяльныя абавязацельствы па падтрымцы сем'яў і дзяцей. У краіне забяспечаны рост памераў дапамог па доглядзе за дзецьмі, уведзены дадатковыя віды матэрыяльнай падтрымкі сем'яў, прадастаўляецца шырокі спектр сацыяльных паслуг. Сістэма падтрымкі шматдзетных сем'яў узмоцнена ўвядзеннем сямейнага капіталу».

Таксама былі ўручаны падзякі Прэзідэнта за забеспячэнне датэрміновага ўводу ў эксплуатацыю Рэспубліканскага цэнтра пазітронна-эмісійнай тамаграфіі. «Абсталяванне цэнтра дапамагае рабіць раннюю дыягностыку анкалагічных, неўралагічных і кардыялагічных захворванняў, прызначаць дакладную схему лячэння, выбіраючы лекі, якія падыдуць пацыенту лепш за ўсё», — сказаў Андрэй Кабякоў.

Таксама ўзнагароды атрымалі і тыя, хто ўдзельнічаў у ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС, супрацоўнікі Аршанскага льнокамбіната, «Сельской газеты», Мінаблвыканкама, а таксама інстытутаў НАН Беларусі, Вялікага тэатра оперы і балета, «Беларусьфільма».

Сярод узнагароджаных — тэлевядучая Святлана Бароўская, якая працуе на тэлебачанні ўжо 25 гадоў — яна адзначана медалём Францыска Скарыны. «Паверце, я парадуюся толькі адзін дзень — сёння. Таму што гэта ўзнагарода — не лаўры, на якіх ляжаць. Трэба бегчы далей, бо ты можаш добра працаваць, быць паспяховым, але адна памылка — і ўсё зробленае сыдзе на «нішто», — кажа тэлевядучая. — Я заўжды, калі з'язджаю ў камандзіроўкі, якія добрыя ўмовы ў іх ні былі б, сумую па Беларусі. Па паветры, па людзях, па нашых праблемах. Зараз я пасол добрай волі ААН па прафілактыцы ВІЧ/СНІД у нашай краіне».

Сяргей Міховіч, галоўны рэдактар «Сельской газеты», прызнаецца, што «недзе гэта ўзнагарода — аванс. Сёння я шчаслівы, удзячны сваім супрацоўнікам, але работа рэдакцыйнага гадзінніка не спыняецца. Таму мы будзем і надалей працаваць на ніве сельскай гаспадаркі, няхай і словамі, але імкнуцца дапамагчы ёй у развіцці».

pustavit@zviazda.by

Загаловак у газеце: Працаваць, не чакаючы ўзнагароды

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.