Вы тут

Узнагароды — дастойным


Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ўдастоіў дзяржаўных узнагарод прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці, падпісаўшы адпаведны ўказ. Дзяржузнагарод удастоена амаль 80 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці за шматгадовую плённую работу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, актыўную дзяржаўную і грамадскую дзейнасць, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, значны асабісты ўклад у развіццё заканадаўства і парламентарызму, будаўнічай галіны і сельскай гаспадаркі, навуковай і педагагічнай дзейнасці, сферы мастацтва, культуры і спорту.


У прыватнасці, ордэнам Айчыны ІІІ ступені ўзнагароджаны намеснік генеральнага пракурора Беларусі Аляксандр Лашын, ордэнам «За службу Радзіме» ІІ ступені — памочнік міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных Сілах — начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Аляксандр Гура.

У ліку ўзнагароджаных ордэнам Пашаны — міністр інфармацыі Лілія Ананіч, намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Анатоль Русецкі.

Сярод узнагароджаных медалём «За працоўныя заслугі» — машыністы рэспубліканскага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства «Граніт» Аляксей Кошман і Віктар Курловіч, галоўны архітэктар праекта ўпраўлення праектных работ ААТ «Палессежылбуд» Сяргей Макарскі.

Медаля Францыска Скарыны ўдастоены загадчык лабараторыі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В.Ф.Купрэвіча НАН Беларусі Мікалай Ламан, артыст, вядучы майстар сцэны Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача Мікалай Лявончык і іншыя, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Акрамя таго, ганаровыя званні прысвоены прадстаўнікам прамысловасці, пракуратуры, культуры, адукацыі і спорту.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?