Вы тут

«Зялёную» эканоміку будуць укараняць у народную гаспадарку краіны


На Форуме экалагічных рашэнняў, які адбыўся ў Мінску 2 чэрвеня, прэзентавалі трэці Агляд выніковасці экалагічнай дзейнасці ў Беларусі — важны дакумент, у якім эксперты эканамічнай камісіі ААН ацэньваюць дасягненні краіны з пункту гледжання прыродаахоўнай палітыкі. Трэці Агляд быў праведзены летась. Беларусь атрымала высокую адзнаку — больш за 80% выніковасці.


— За апошняе дзесяцігоддзе дзяржаўная палітыка ў экалагічнай сферы прывяла да істотнага паляпшэння якасці жыцця, — паведаміў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Андрэй КАЎХУТА.

Міністр заўважыў, што наша краіна гатова ўзяць на сябе абавязацельствы па выкананні рэкамендацый міжнародных экспертаў. У якасці прыярытэтных напрамкаў развіцця Андрэй Каўхута пазначыў стварэнне і развіццё інфраструктуры «зялёнага» нізкавугляроднага грамадскага транспарту, распрацоўку прававых асноў па вядзенні арганічнай сельскай гаспадаркі, садзейнічанне прасоўванню ўстойлівага спажывання (экалагічнага ладу жыцця), укараненне экалагічнай сертыфікацыі ў сістэму кіравання навакольным асяроддзем, распрацоўку і рэалізацыю нацыянальнага плана дзеянняў па ўкараненні прынцыпаў «зялёнай» эканомікі ў галінах народнай гаспадаркі краіны.

Удзельнікі форуму змаглі пазнаёміцца з сучаснымі экалагічнымі тэхналогіямі ў сферы энергетыкі, транспарту, арганічнай сельскай гаспадаркі, біялагічнай разнастайнасці, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, кіравання воднымі рэсурсамі і абыходжання з адходамі. Аб'яднала ўсе гэтыя напрамкі «зялёная» эканоміка.

— Беларусь паступова ўкараняе прынцыпы «зялёнай» эканомікі, што дазваляе дасягнуць высокіх мэт, акрэсленых у Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі да 2030 года. Адна з такіх мэт — увайсці ў спіс 40 краін з высокім узроўнем індэкса чалавечага развіцця, — адзначыла намеснік пастаяннага прадстаўніка Праграмы развіцця ААН у Беларусі Кацярына ПАНІКЛАВА.

Акрамя таго, у сферы «зялёнай» эканомікі Беларусь актыўна супрацоўнічае з Еўрапейскім саюзам. Па словах кіраўніка прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Андрэа Віктарын, добрымі прыкладамі партнёрства з'яўляюцца сумесныя інфармацыйныя сістэмы, кіраванне трансгранічнымі асабліва ахоўнымі прыроднымі тэрыторыямі, праекты па энергаэфектыўнасці і экалагічнай адукацыі.

radziuk@zviazda.by

Фота Кастуся ДРОБАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».