Вы тут

У Гродне паказалі "Белыя Росы" з тыфлакаментарыямі


Паказ усенародна любімай кінастужкі, знятай у горадзе над Нёманам, адбыўся ў кінатэатры «Чырвоная зорка» ў рамках акцыі «Свет без межаў», якую Гродзенская абласная арганізацыя грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку» арганізавала сумесна з аблкінавідэапракатам. Гледачоў было каля 130 чалавек — члены БелТІЗ і сацыяльныя работнікі, якія з імі працуюць.


Тыфлакаментарый — гэта закадравы тэкст для прагляду фільма невідушчымі і слабавідушчымі людзьмі. Дыктар агучвае ключавыя дзеянні, якія адбываюцца на экране, а таксама знешні выгляд герояў фільма, месца падзей і іншыя важныя візуальныя дэталі. Тыфлакаментарыі для «Белых росаў» напісала бібліятэкар Гродзенскай спецыяльнай бібліятэкі для сляпых і слабавідушчых Раіса ЛАНЕЎСКАЯ.

— Уражанні пасля прагляду фільма вельмі добрыя і ў мяне, і ў іншых членаў нашай арганізацыі. Тыфлакаментарыі зроблены так, што яны не перашкаджаюць асноўнаму тэксту. Больш за тое, акцэнты расстаўлены ў тых месцах, на якія асабіста я, калі раней глядзела гэты фільм, асаблівай увагі і не звяртала, — кажа старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку» Ірына НОВІКАВА.

Дарэчы, версія «Белых росаў» з тыфлакаментарыямі маецца ва ўсіх абласных арганізацыях БелТІЗ, а значыць, прагляд фільма на шырокім экране магчымы і ў іншых рэгіёнах.

Падчас акцыі «Свет без межаў» у кінатэатры «Чырвоная зорка» таксама арганізавалі выставу творчых работ інвалідаў па зроку з Гродзеншчыны і прэзентавалі сродкі рэабілітацыі для невідушчых і слабавідушчых людзей, сярод якіх вызначальнік колеру, агучаныя спартыўныя мячы, вагі з моўным выхадам і многае іншае.

prakopchіk@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Пачуць... «Белыя росы»

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.