21 Верасень, пятніца

Вы тут

Дзень горада ў Наваполацку адкрые конкурс прыгажосці


Конкурс прыгажосці «Міс Наваполацк — 2016» дасць старт святочным мерапрыемствам, прысвечаным Дню горада.


Фота: nemiga.info

— Феерыю жаночай прыгажосці можна будзе ўбачыць вечарам 7 чэрвеня ў Цэнтры культуры. Дзяўчатам даецца шанц прадэманстраваць не толькі прыгажосць, але і заявіць пра сябе як пра асобу. Членамі журы будуць ацэньвацца інтэлект, пластыка рухаў, акцёрскае майстэрства... Прайшоўшы складаны шлях, паўдзельнічаўшы ў кастынгах, у фінале прымуць удзел 15 дзяўчат, — паведамілі «Звяздзе» ў Наваполацкім гарвыканкаме.

Акрамя вартай тытула першай прыгажуні, судзі вызначаць пераможцаў у розных намінацыях. Сярод іх: «Міс зачараванне», «Міс топ-мадэль», «Мі с глядацкіх сімпатый», «Міс дружба» і іншыя.

Арганізатары падкрэсліваюць, што за гады існавання конкурсу (цяперашні пройдзе ўжо сёмы раз) дзяўчаты не раз выходзілі ў фінал прэстыжнага шоу «Міс Беларусь». І там годна прадстаўлялі горад нафтаперапрацоўшчыкаў.

У якасці вядучага конкурснай праграмы заяўлены Аляксей Грос, тэлевядучы, таленавіты артыст эстрады. Будуць і спецыяльна запрошаныя «зорныя» госці, пераможцы розных праектаў і фэстаў.

Загаловак у газеце: Прыгожы пачатак...

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чаму ў Беларусі варта аптымізаваць колькасць сельсаветаў

Чаму ў Беларусі варта аптымізаваць колькасць сельсаветаў

І павышаць эфектыўнасць работы мясцовых органаў улады.

Грамадства

Якіх педагогаў  хочуць бачыць дзеці ў аб'яднаннях па інтарэсах?

Якіх педагогаў хочуць бачыць дзеці ў аб'яднаннях па інтарэсах?

​Для сістэмы дадатковай адукацыі ўласцівы адкладзены ў часе эфект.

Грамадства

Чым здзіўлялі арганізатары Фестывалю навукі?

Чым здзіўлялі арганізатары Фестывалю навукі?

Толькі Ньютан і толькі хардкор!