Вы тут

125 гадоў таму Хаім Бялік напісаў верш «Да птушкі»


125 гадоў таму, седзячы на адным з узгоркаў Валожына, Хаім Бялік напісаў верш «Да птушкі», які ў пэўным сэнсе стаў культавым. Менавіта ім распачалася свецкая паэзія на іўрыце. На Валожыншчыне вырашылі прыгадаць гэту падзею. З нагоды зладзілі выставу выцінанкі народнай мастачкі Валянціны Слюнчанкі, зрабілі пераклад таго памятнага верша на сучасную беларускую мову.


У Ва­ло­жы­не шмат га­рыс­тых края­ві­даў, здоль­ных на­тхняць на ства­рэн­не паэ­тыч­ных шэ­дэў­раў.

Згодна з паданнем, у адзін з цёплых вясновых дзён красавіка 1891 года, седзячы на сваім любімым узгорку (дзе цяпер знаходзіцца сельскагаспадарчы ліцэй), пасля доўгай, знясільваючай зімы, 18-гадовы Бялік быў так зачараваны шчабятаннем птушак, якія вярнуліся з поўдня, што словы верша раптам праліліся аднекуль зверху — з Боскай вышыні. Ён занатаваў: «О, цудоўная птушка, ты вярнулася на сваю радзіму праз далёкую і даўно страчаную маю. Скажы мне, як яна там жыве гэты доўгі час, без мяне і ўсіх нас?»

Верш пабачыў свет толькі ў наступным 1892 годзе ў Адэсе, калі Бялік, які на той момант ужо зусім страціў надзею, вярнуўся ў бацькаў Жытомір, дзе яго ведаў хоць нехта, дзе меліся хоць бы невялікія «зачэпкі» за рэальнае жыццё. Да сучаснага стану прызнанага пісьменніка яму было яшчэ бясконца далёка, але слава ўжо прыйшла. Аказалася, на іўрыце можа існаваць сучасная свецкая паэзія!

Энтузіястаў, якія вырашылі, чаго б гэта ні каштавала, вярнуць жыццё «мёртваму», на думку большасці, іўрыту — рабілася ўсё болей. А постаць Бяліка заставалася заўважнай сярод іх.

Калі ў свае 50 гадоў, пасля шматгадовых блуканняў па Расійскай імперыі і Германіі, наважыўся ўрэшце пераехаць у Палесціну, ён ужо — прызнаны агульнанацыянальны паэт нумар адзін, геній і прарок. І гэта нягледзячы на тое, што яго варыянт іўрыта ўжо лічыўся састарэлым, «занадта славянскім». На гістарычнай радзіме быў прыняты зусім іншы стандарт мовы, блізкаўсходні, значна набліжаны па гучанні да роднаснай арабскай. Да гэтай дзіўнай мовы пісьменнік ужо не паспеў прызвычаіцца. І жыць яму заставалася не так шмат. У 1934 годзе ён памёр у Вене пасля няўдалай аперацыі. На здабытай радзіме яго пахавалі як сапраўднага нацыянальнага героя. А Валожын назаўжды застаўся сімвалічнай радзімай адроджанай паэзіі на іўрыце...

Аснову выставы, што разгарнулася ў Валожынскім раённым краязнаўчым музеі, склалі выцінанкі Валянціны Слюнчанкі, распрацаваныя спецыяльна да памятнай даты, а таксама тыя, што ілюструюць яўрэйскія святы. Творы, якія прадстаўляюць верш «Да птушкі», Валожынскі ешыбот «Дрэва жыцця», у якім вучыўся будучы знакаміты творца, Налібоцкую пушчу мастачка стварала па канцэптуальных ідэях Алеся Белага, каардынатара Зялёнага маршруту «Валожынскія гасцінцы». Варта адзначыць, што праект «Рэгіянальныя сувеніры як сродак умацавання патэнцыялу агратурыстычных супольнасцяў», у межах якога вырабляліся выцінанкі, ладзіцца пры садзейнічанні Праграмы падтрымкі Беларусі Федэральным урадам Германіі.

Таксама ў межах праекта вядомы карыкатурыст Аляксандр Каршакевіч стварыў некалькі работ, якія адлюстроўваюць тэму яўрэйскай спадчыны Валожына і Налібоцкага краю. Фотаздымкі, разнастайныя графічныя матэрыялы — усё тое, што таксама дапамагае больш поўна зразумець гэту паэтычную старонку спадчыны Валожына.

nina@zviazda.by

Загаловак у газеце: Натхненне «спусцілася» з неба...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Елку можна секчы, але нельга спальваць у печы. Чым небяспечныя хвойныя дрэвы і што з імі рабіць, асабліва пасля свят

Елку можна секчы, але нельга спальваць у печы. Чым небяспечныя хвойныя дрэвы і што з імі рабіць, асабліва пасля свят

Елкі, вывезеныя на смеццевыя палігоны, падчас гніення выдзяляюць у асяроддзе шкодныя рэчывы не горш за пластык.

Грамадства

Як вайскоўцы на захопленым нямецкім аўтамабілі прарываліся да партызанаў і выратавалі людзей ад расстрэлу

Як вайскоўцы на захопленым нямецкім аўтамабілі прарываліся да партызанаў і выратавалі людзей ад расстрэлу

Наш даўні сябар — жыхар Вялікай Бераставіцы — Міхаіл Маскальчук даслаў нам чарговы цікавы аповед, які быў запісаны са слоў бацькі Міхаіла, Васіля Маскальчука.

Грамадства

Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе. Аднайменная дзяржпраграма дазволіць павысіць якасць камунальных паслуг і наблізіць да Мэты-99

Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе. Аднайменная дзяржпраграма дазволіць павысіць якасць камунальных паслуг і наблізіць да Мэты-99

Днямі аб праекце профільнай дзяржпраграмы журналістам падчас прэс-прэзентацыі расказаў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Хмель.

Эканоміка

Якія асноўныя паказчыкі і параметры закладвае Магілёўшчына ў сваю рэгіянальную праграму развіцця?

Якія асноўныя паказчыкі і параметры закладвае Магілёўшчына ў сваю рэгіянальную праграму развіцця?

Пра гэта ў нашай гутарцы з намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Русланам Страхаром.