Вы тут

Што сабраць з сабой дзіцяці, якое адпраўляецца ў аздараўленчы лагер?


На самай справе патрэбна не так і шмат. Галоўнае, ведаючы пра зменлівасць беларускага надвор'я, пакласці такія рэчы ды абутак, якія дапамогуць захаваць здароўе. Вялікая спартыўная сумка або заплечнік павінны замяніць шмат дробных торбаў — для зручнага самастойнага пераносу сваіх рэчаў.


  • Спатрэбяцца 2-3 камплекты футболак і сарафанаў, шортаў і штаноў для паўсядзённай носкі.
  • 1-2 футболкі або сукенкі з доўгім рукавом.
  • Купальнік (плаўкі).
  • Спартыўны касцюм і закрыты спартыўны абутак.
  • 5-6 пар шкарпэтак.
  • Бялізна (трусы-майкі з разлікам замены цягам не радзей як праз 2-3 дні).
  • Зручны абутак (дзве пары) на кожны дзень, абутак на пляж.
  • Піжама або начная сарочка.
  • 2-3 світары (кофты), джынсы.
  • Святочнае адзенне для вячэрняга адпачынку, дыскатэкі.
  • Куртка (куртка-вятроўка).
  • Летні галаўны ўбор.

З прадметаў асабістай гігіены трэба ўзяць:

  • зубную шчотку і пасту, мыла туалетнае і гаспадарчае;
  • мачалку, шампунь, гель-душ;
  • расчоску, нажніцы;
  • вялікі рушнік для душа і пляжа.

Для дзяўчат: касметыка для догляду скуры і цела, прадметы гігіены.

Пажадана захапіць і сродак ад камароў.

Варта прасачыць, каб дзіця не прыхапіла тое, што можа яму нашкодзіць, напрыклад цыгарэты (не кажучы пра спіртныя напоі ці наркотыкі).

«Важна, каб дзіця не прывезла з сабой у аздараўленчы лагер інфекцыю або ў яго самога не пагоршылася здароўе, — нагадвае загадчыца аддзялення гігіены дзяцей і падлеткаў Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ала МАЛАХАВА. — Таму перад адпраўкай неабходна звярнуцца ў паліклініку для атрымання медыцынскай даведкі. Пры неабходнасці ўрач дасць і адпаведныя рэкамендацыі па руху, харчаванні. Дзеці з вострымі саматычнымі захворваннямі, скурнымі заразнымі і іншымі інфекцыйнымі хваробамі, педыкулёзам у лагер не прымаюцца».

У арганізаваным летніку забяспечваецца паўнацэннае разнастайнае харчаванне, якое адпавядае фізіялагічным патрэбам і ўзросту. Пітная вада, якой забяспечваюцца дзеці, — прамысловай вытворчасці, бутыляваная, або гатаваная. Таму не варта даваць з сабой харчовыя прадукты, акрамя, можа быць, пячэння, цукерак, соку ў дробнай упакоўцы і 1-2 л бутыляванай вады ў дарогу.

Якой бы фармальнасцю гэта ні выглядала, але зрабіце перад ад'ездам акцэнт на бяспечных паводзінах. Курэнне, распіванне спіртных напояў — не жарты, і гэта адназначна забаронена. Забараняецца і самастойна пакідаць тэрыторыю лагера. Варта нагадаць, што калі з'явілася дрэннае самаадчуванне, укусіў клешч, намуліў нагу або з'явіліся ваніты, млосць, дыярэя, боль у жываце, неабходна неадкладна звярнуцца па медыцынскую дапамогу або паведаміць важатаму. Папярэдзьце дзіця і аб тым, што не трэба баяцца ўдзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах, якія будуць праводзіцца, — спартыўных, забаўляльных, музычных. Варта спрабаваць, каб не аказацца ў ізаляцыі, і ніколі не перажываць за адмоўны вынік!

protas@zviazda.by

Загаловак у газеце: ..І сродак ад камароў

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.