Вы тут

Кавярні не павінны дыктаваць умовы


Міністэрства гандлю правяло маніторынг парадку прыёму (афармлення) папярэдніх заказаў на абслугоўванне ў аб'ектах грамадскага харчавання.


Фота: selfhacker.net

Падчас яго выяўлена, што некаторымі такімі суб'ектамі ўстанаўліваецца мінімальная сума перадаплаты пры заказе, а таксама мінімальная сума заказу на аднаго чалавека як пры правядзенні вяселляў, юбілеяў, так і пры арганізацыі мерапрыемстваў для выпускнікоў. У міністэрстве нагадалі суб'ектам грамадскага харчавання аб недапушчальнасці такога кроку: незахаванне патрабаванняў пастановы Мінгандлю ад 29 лютага 2008 года №7 «Аб парадку афармлення папярэдніх заказаў на абслугоўванне, аказанне паслугі ў аб'ектах грамадскага харчавання» можа пацягнуць для фізічнай ці юрыдычнай асобы адміністрацыйную адказнасць.

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».