Вы тут

Беларуская артыстка перамагла на конкурсе цыркавога мастацтва ў Кіеве


20-гадовая студэнтка хімічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта Алена Клімовіч, пра якую зусім нядаўна пісала «Чырвонка. Чырвоная змена», днямі заваявала залаты медаль на І Міжнародным дзіцячым і маладзёжным фестывалі цыркавога мастацтва ў сталіцы Украіны.


Нумар беларускай цыркачкі пад назвай «Антыпод «Іншая» назвалі найлепшым у катэгорыі ад 18 да 25 гадоў. Сапернікамі дзяўчыны былі больш як паўсотні талентаў з розных краін.

Усяго ў фестывалі ўзялі ўдзел каля 200 маладых артыстаў з Украіны, Беларусі, Ізраіля, Егіпта, Латвіі. Для паветранай гімнасткі, якая паспявае вучыцца і працаваць у Белдзяржцырку, гэта ўжо трэцяя буйная ўзнагарода за апошні час. Днямі Алена Клімовіч стала яшчэ і стыпендыяткай Спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі.

Убачыць пераможны нумар у выкананні артысткі на свае вочы можна ўжо цяпер — ён уключаны ў праграму «Я працую чараўніком», якая будзе дэманстравацца ў Белдзяржцырку да 24 ліпеня.

lyskavets@zvіazda.by

Фота Надзеі БУЖАН

Загаловак у газеце: Героі «Чырвонкі» — найлепшыя ў свеце

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».