Вы тут

Парковачныя месцы для жанчын пазначылі фарбай ружовага колеру


У кітайскіх правінцыях Чжэцзян і Цзянсу абсталявалі шырокія парковачныя месцы, якія прызначаны для кіроўцаў жаночага полу. Каля 370 стаянак пазначылі фарбай ружовага колеру, паведамляе Mashable.


Гэтыя месцы для паркоўкі ў два разы шырэйшыя за астатнія, якія знаходзяцца на тэрыторыі правінцый. Улады прынялі такое рашэнне, каб палегчыць для прадстаўніц прыгожага полу працэс паркоўкі іх транспартных сродкаў. Як паведаміў кіраўнік праекта Пань Чжужэнь, стварэнне такіх месцаў стала следствам рэгулярных праблем з паркоўкай. Гэтая мера дапаможа пазбавіцца ад бязладзіцы на стаянках, якая ўзнікае з-за няўдала пакінутых аўтамабіляў.

Загаловак у газеце: Цяпер павінна хапіць

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».