Вы тут

Фінал «Міс Беларусь — 2016» усё ж адбудзецца 19 чэрвеня


Фінал Нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь — 2016» усё ж адбудзецца 19 чэрвеня ў Палацы спорту. Тэлегледачы змогуць убачыць шоу ў эфіры тэлеканала АНТ у гэты ж дзень у 21.05.


Фота: nemiga.info

Падрыхтоўка да яскравага шоу, дзе выберуць самую прыгожую юную беларуску, падыходзіць да завяршэння. За галоўны тытул будуць змагацца па апошніх звестках 26 канкурсантак з розных куткоў нашай краіны. Сярод прэтэндэнтак з'явіліся тры «новенькія» — Вераніка Кот з Ліды (з'яўляецца студэнткай Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта), Іна Котава з Гомеля (працуе ў банку) і Марына Кужалькова з Магілёва (вучыцца ў Беларуска-расійскім універсітэце). За ўсімі этапамі падрыхтоўкі дзяўчат да фіналу можна сачыць у дзённіках конкурсу ў праграме «Наша раніца» і на сайце тэлеканала АНТ з 9 чэрвеня.

Падчас фінальнага шоу 19 чэрвеня будуць аб'яўлены пераможцы ў намінацыях. А самая прыгожая дзяўчына краіны — пераможца атрымае званне «Міс Беларусь — 2016», карону з белага золата і будзе сёлета прадстаўляць нашу краіну на конкурсе прыгажосці «Міс свету».

Загаловак у газеце: «Міс Беларусь — 2016» за крок да перамогі

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.