Вы тут

Канал «Культура» будзе вяшчаць з Маладзечна


Сёння, 10 чэрвеня, канал «Культура» Беларускага радыё будзе весці вяшчанне з галоўнай пляцоўкі Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2016», які ў гэты дзень адкрыецца ў культурнай сталіцы.


Мабільная пераносная студыя канала будзе размешчана побач з галоўнай сцэнай фестывалю, і запрошаныя госці змогуць падключыцца да размовы з журналістамі і радыёслухачамі ў прамым эфіры, не аддаляючыся пры гэтым ад месца асноўных падзей музычнага форуму.

Гасцямі спецыяльнага праекта «Канал «Культура» вяшчае з культурнай сталіцы» стануць арганізатары, удзельнікі і пачэсныя госці фестывалю. Побач з імправізаванай студыяй таксама можна будзе ўбачыць фотавыстаўку Марыны Бацюковай «Культура»: візуалізацыя», якая прыадкрые для наведвальнікаў сакрэты творчай эфірнай кухні.

Завершыцца святочны радыёдзень трансляцыяй дыскусіі, у ходзе якой будуць абмяркоўвацца перспектывы развіцця музычнай культуры Беларусі, творчы і культурны патэнцыял рэгіёнаў, а таксама пытанні ўзаемадзеяння сучасных паэтаў і кампазітараў. Пачатак размовы ў 19.00.

— Удзел у фестывалі беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2016» стане чарговым праектам нашага радыё, з шэрагу прымеркаваных да рэспубліканскай акцыі «Культурная сталіца Беларусі». У мінулыя гады нашы супрацоўнікі ўжо праводзілі падобныя акцыі ў Гродне і Брэсце, — азначыла кіраўнік канала «Культура» Кацярына Агеева.

Загаловак у газеце: Паэзія песні

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.