Вы тут

За асабісты ўклад у дружбу


Вядомыя дзеячы Дзяржаўнай Думы Федэральнага сходу Расіі ўдастоены дзяржаўных узнагарод. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.


Палітыкі ўзнагароджаны за значны асабісты ўклад ва ўмацаванне дружалюбных адносін і супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй, станаўленне Саюзнай дзяржавы, развіццё эканамічных, навукова-тэхнічных і культурных сувязяў. Ордэна Дружбы народаў удастоены кіраўнік фракцыі Камуністычнай партыі Расіі ў Дзярждуме Генадзь Зюганаў. Першы намеснік старшыні Дзяржаўнай Думы Іван Мельнікаў і старшыня Камітэта Дзяржаўнай Думы па справах Садружнасці Незалежных Дзяржаў, еўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыннікамі Леанід Слуцкі ўзнагароджаны ордэнам Пашаны.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.