Вы тут

Як дзяржаве зрабiць сабе iмiдж


Iмiдж нашай краiны мае вялiкае, хоць i не да канца ацэненае для яе паспяховага развiцця значэнне. Калi гаварыць пра значэнне самога паняцця, то блiжэйшым эквiвалентам будзе слова «вобраз». Толькi нямногiя даследчыкi спрабуюць аддзялiць паняцце «iмiджу» ад яго эквiваленту «вобраз», большасць жа атаясамлiвае iх.


Чаму важны iмiдж краiны? Справа ў тым, што ва ўмовах глабалiзацыi ён самым цесным чынам звязаны з эканамiчнымi магчымасцямi на сусветнай арэне. Станоўчы iмiдж, якi яшчэ i вызначаецца якiмi-небудзь вядомымi для ўсiх стэрэатыпнымi характарыстыкамi (нямецкая надзейнасць, швейцарскiя стандарты якасцi, японская працавiтасць), выклiкае павышаную цiкавасць да краiны, яе тавараў i (што набывае ўсё большую важнасць з кожным годам у сусветнай эканомiцы) — да паслуг, якiя яна аказвае. Бо менавiта паслугi, а не тавары прыносяць асноўную частку даходаў найбольш развiтым эканомiкам свету.

Фактычна на сусветнай арэне разгарнулася глабальная канкурэнтная вайна за тое, каб прасоўваць любымi магчымымi шляхамi станоўчы iмiдж сваёй краiны, каб больш зарабiць ва ўмовах глабалiзацыi. Ды што там — усё большае значэнне мае ўжо не толькi iмiдж дзяржаў, але i iх складнiкаў — гарадоў i рэгiёнаў. Многiя з iх ужо маюць уласныя значныя бюджэты па прасоўваннi пазiтыўнага iмiджу. Мэта ўсяго гэтага — адхапiць у жорсткай канкурэнтнай барацьбе сваю долю сусветнага рынку, забяспечыць высокааплатнымi працоўнымi месцамi сваё насельнiцтва.

Рэспублiка Беларусь з самага свайго ўзнiкнення апынулася ў складанай сiтуацыi, каб годна ўдзельнiчаць у гэтай канкурэнцыi.

Па-першае, яна з'явiлася, калi ў вынiку краху СССР узнiклi паўтара дзясяткi суверэнных дзяржаў. У гэтай разнастайнасцi новых спадчыннiкаў раней адзiнага СССР заблыталiся не тое што шараговыя грамадзяне краiн свету, але i эксперты. У прыватнасцi, да гэтага часу яўнай праблемай з'яўляецца атаясамлiванне некаторымi замежнымi грамадзянамi Беларусi з Расiяй. Пры гэтым яны нiчога не ведаюць пра Саюзную дзяржаву дзвюх краiн, проста лiчаць усе краiны ў гэтай геаграфiчнай прасторы Расiяй, i ўсё тут.

Другая праблема — малая колькасць насельнiцтва. У свеце мноства краiн з малой або сярэдняй колькасцю жыхароў, як у Беларусi, i дабiцца таго, каб сфармiраваць у сусветнай супольнасцi свой уласны iмiдж, — даволi нялёгкая задача.

Трэцяй праблемай з'яўлялася i па-ранейшаму з'яўляецца адсутнасць якiх-небудзь вядомых усяму свету геаграфiчных славутасцяў. Лёгка прасоўваць турыстычны iмiдж ЗША пры наяўнасцi Гранд каньёна i Нiягарскага вадаспада або Кiтая пры наяўнасцi бачнай нават з космасу Вялiкай кiтайскай сцяны. А як надаць сабе вядомасцi пры адсутнасцi падобных аб'ектаў? Адзiнай з'явай падобнага роду для Беларусi магло б стаць пазiцыянаванне сябе як геаграфiчнага цэнтра Еўропы, але на тую ж ролю прэтэндуюць не толькi ўсе суседзi Беларусi, але i шэраг iншых еўрапейскiх краiн. У гэтай канкурэнцыi выйграе той, хто мае большы бюджэт на прасоўванне падобнай канцэпцыi для замежнiкаў, i, зразумела, што тут Беларусi канкурыраваць цяжка.

Наступнай праблемай стала дэманiзацыя Беларусi з сярэдзiны дзевяностых краiнамi Захаду за выбраны ў адрозненне ад iншых еўрапейскiх краiн курс на iнтэграцыю з Расiяй, а не з iмi. Пры гэтым яны зусiм не хацелi ўдавацца ў тыя падрабязнасцi, што вялiзны прамысловы i аграрны сектар Беларусi ў асноўным арыентаваны менавiта на расiйскую эканомiку, i без гэтага рынку збыту iх было не захаваць. Элементарная рэўнасць да альтэрнатыўнага геапалiтычнага выбару настолькi дамiнавала, што iмiдж Беларусi ачарнялi ўсiмi магчымымi шляхамi ў дамiнуючых заходнiх сродках масавай iнфармацыi, абсалютна не саромеючыся ў выразах.

Пасля падзей ва Украiне сiтуацыя стала пацiху змяняцца, i гэта нядрэнны шанц умацаваць пазiтыўны iмiдж Беларусi ў свеце. Беларусь заўсёды дэкларавала мiралюбiвы характар сваёй знешняй палiтыкi, але да гэтага раней не хацелi прыслухоўвацца. Цяпер, з-за ўкраiнскай i сiрыйскай войнаў, праблем Лiвii i Iрака, гэта стала важна для Еўрапейскага саюза, якi перажывае цяжкiя часы. Назiраецца вiдавочнае адмаўленне ад палiтыкi дэманiзацыi краiны, у тым лiку на фоне вялiзнага ўкладу Беларусi ў прымiрэнне варожых бакоў ва Украiне. У наяўнасцi рэзкi рост аўтарытэту беларускага Прэзiдэнта ў заходнiх краiнах. Усё менш крытычных публiкацый з'яўляецца ў заходнiх СМI, ды i большасць негатыўных публiкацый звязана з тымi журналiстамi, якiя проста яшчэ не заўважылi змянення пазiцыi кiраўнiцтва сваiх краiн да Беларусi.

Як выкарыстоўваць гэтыя змены на карысць Беларусi? Перш за ўсё, з дапамогай лiбералiзацыi вiзавага рэжыму, каб як мага большая колькасць замежнiкаў на свае вочы ўбачылi рэальную Беларусь, забыўшыся пра тыя штампы, якiя яны падзялялi, давяраючы сваiм СМI. Па-другое, неабходна, каб беларускiя рэгiёны i гарады пачалi актыўна прасоўваць свой пазiтыўны iмiдж.

Сяргей КIЗIМА, доктар палiтычных навук

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».