Вы тут

Прадпрыемству трэба выплаціць амаль мільярд за адходы


У некалькіх кіламетрах ад Жлобіна дзяржінспектары выявілі звалку адходаў металаперапрацоўчага завода. Супрацоўнікі гэтага прадпрыемства, размешчанага побач з лясным масівам, выкінулі горы шлаку і шлакабетону проста за агароджу.


— Як вынікае з тлумачэнняў, кіраўніцтва спадзявалася ў бліжэйшай будучыні пашырыць граніцы і далучыць прылеглыя землі, аднак такое рашэнне выканкам пакуль не прыняў, — расказала прэс-сакратар Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Вольга Грамовіч. — За незаконнае размяшчэнне адходаў па-за санкцыянаванымі месцамі, знішчэнне лясной подсцілкі і жывога наглебавага покрыва на плошчы 587 квадратных метраў прадпрыемству выстаўлена да пакрыцця сума шкоды ў памеры 986 мільёнаў рублёў. Сабраныя па справе матэрыялы дзяржінспектары перадалі ў Жлобінскі РАУС для правядзення праверкі. Цяпер прадпрыемства ачышчае занятыя адходамі землі.

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: «Залаты» шлак

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.