Вы тут

Раім схадзіць


TravelFest, квэст у Нацыянальнай бібліятэцы, міжнародны дзень ёгі і флуарэсцэнтная арт-інсталяцыя афіша «Звязды» з 13 па 19 чэрвеня.


Фестываль падарожжаў TravelFest

Фота: cablook.com

Дзе: база адпачынку «Жукаў Луг»

Калі: 16 чэрвеня, 10:00

Колькі каштуе: 200 000 руб.

У чацвер на базе адпачынку «Жукаў Луг» пройдзе другі фестываль падарожжаў – TravelFest 2016.

У гэтым годзе арганізатары абяцаюць яшчэ больш вопытных падарожнікаў, гатовых падзяліцца сваім вопытам, яшчэ больш карыснай інфармацыі, музыкі і весялосці. Акрамя гэтага, гасцей фестывалю чакаюць Travel market, дзе кожны зможа набыць карысныя рэчы і кнігі на тэму падарожжаў, конкурсы з розыгрышамі прызоў і, канешне, новыя знаёмствы.


Квэст у Нацыянальнай бібліятэцы

Фота: belarus.by

Дзе: Нацыянальная бібліятэка Беларусі (пр-т Незалежнасці, 116)

Калі: 16 чэрвеня, 16:00

Колькі каштуе: бясплатна, але неабходна рэгістрацыя

16 чэрвеня новаму будынку Нацыянальнай бібліятэкі спаўняецца 10 гадоў. Менавіта да гэтай падзеі прымеркаваны квэст «Бібліядэсант». Яго ўдзельнікі атрымаюць унікальную магчымасць па-новаму зірнуць на «алмаз ведаў», прыадчыніць яго таямніцы і, праявіўшы знаходлівасць і кемлівасць, заваяваць ключы да скарбніцы ведаў.

Усе ўдзельнікі атрымаюць памятныя сувеніры, а пераможцы – яшчэ і спецыяльны прыз.

Колькасць удзельнікаў абмежаваная, таму неабходна рэгістрацыя: заяўкі на ўдзел дасылайце на пошту nlbkvest@gmail.com.


Летні лекторый. Рэпліка прыгожага

Фота: artmuseum.by

Дзе: Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20)

Калі: 16 чэрвеня, 19:00

Колькі каштуе: уваход па квітку ў музей

Разам з супрацоўнікамі музея слухачы змогуць адправіцца ў падарожжа па краінах Старажытнага свету: высветліць, як жылі багатыя на выдумкі егіпцяне, грэкі і шумеры, што змянілася з прыходам хрысціянства і якім чынам адраджала антычнасць мастацтва Рэнесансу.

У гэты чацвер, 16 чэрвеня, адбудзецца лекцыя «Сем цудаў Старажытнасці». Чытае Юлія Мішакова, мастацтвазнаўца, вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.


Фестываль «Залатая шпора. 1812»

Дзе: вёска Міжрэчча (Валожынскі раён)

Калі: 18-19 чэрвеня, 13:00

Колькі каштуе: ад 150 000 руб. – дарослыя; ад 50 000 руб. – дзеці да 13 гадоў; дзеці да 3 гадоў – бясплатна

Падзеі 1812 года можна будзе не толькі ўбачыць, але і прыняць у іх непасрэдны ўдзел. Арганізатары абяцаюць гасцям поўнае пагружэнне ў гісторыю, у «эпоху апошняй прыгожай вайны»

У фестывалі возьмуць удзел каля 40 кавалерыстаў, якія будуць прадстаўляць як французскую Вялікую армію, так і Рускую імператарскую гвардыю. Адбудуцца і балі. А прыхільнікі народнай культуры трапяць на традыцыйны Траецкі кірмаш!


Джазавыя суботы каля ратушы

Фота: news.chatoff.by

Дзе: Мінская гарадская ратуша

Калі: 18 чэрвеня, 20:00

Колькі каштуе: бясплатна

Джазавыя суботы каля сталічнай ратушы сталі яшчэ маштабней.

У гэтую суботу а 20-й гадзіне для вас выступяць Ambassadors – джаз-бэнд Аркестра ваенна-паветраных сілаў ЗША ў Еўропе, Ian Show з Вялікабрытаніі, трыа Канстанціна Гарачага з Беларусі і дуэт Nils Wogram і Bojan Z. Duo.


Міжнародны дзень ёгі

Фота: hochu.ua

Дзе: Цэнтральны дзіцячы парк ім. Максіма Горкага

Калі: 19 чэрвеня, 09:30

Колькі каштуе: бясплатна

Пасольства Індыі ў Мінску праводзіць другі міжнародны дзень ёгі ў нядзелю, 19 чэрвеня, з 09:30 да 11:00 раніцы.

Праграма будзе ўключаць практыкаванні і танцы ёгі, медытацыі.


Флуарэсцэнтная арт-інсталяцыя

news.chatoff.by

Дзе: Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Калі: па 6 ліпеня; аўт.-нядз. з 11:00 да 22:00

Колькі каштуе: 70 000 руб.

Прадстаўленая інсталяцыя – гэта лабірынт з аб'ектаў, якія свецяцца ў цемры. Вы трапіце на некаторы час у іншую рэальнасць, дзе прастора і формы будуць мець нязвыклы фармат, змяняючы ўяўленне пра саміх сябе.

Усяго ў інсталяцыі прадстаўлена 15 аб'ектаў: аб'ёмна-прасторавая экспазіцыя, піраміда, сеткі, акрамя таго – мноства работ, якія свецяцца, у тэхніцы «ізанітка».

Па пятніцах, суботах і нядзелях з 17:00 да 22:00 наведвальнікаў чакаюць жывая музыка, выступленні тэатраў, неонавыя шоу і мноства іншых сюрпрызаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».