Вы тут

Працаваць на канкрэтны вынік


Прэзідэнт разгледзеў кадравыя пытанні.


Аляксандр Лукашэнка назначыў:

Лазарчыка Юрыя Іванавіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран;
Папкова Андрэя Мікалаевіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя;
Міхневіча Аляксандра Юр'евіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія, пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Еўрапейскім саюзе і Еўрапейскім супольніцтве па атамнай энергіі, пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора па сумяшчальніцтве, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Вялікім Герцагстве Люксембург па сумяшчальніцтве;
Ляшчэню Ігара Аляксандравіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Славацкай Рэспубліцы;
Гошына Уладзіміра Анатольевіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Камбоджа па сумяшчальніцтве;
Сокала Ігара Сяргеевіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь ва Украіне;
Царкоўскага Аляксандра Пятровіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Бразілія;
Куптэля Дзмітрыя Георгіевіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Уганда па сумяшчальніцтве;
Смольскага Генадзя Аляксандравіча - намеснікам старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта.

Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне:

Мартынюка Леаніда Аляксеевіча - старшынёй Бярозаўскага райвыканкама;
Гапоніка Анатоля Генрыкавіча - старшынёй Лельчыцкага райвыканкама;
Дзмітрова Сяргея Мікалаевіча - старшынёй Лоеўскага райвыканкама;
Дубовіка Аляксандра Міхайлавіча - старшынёй Дзятлаўскага райвыканкама;
Валяватага Юрыя Мікалаевіча - старшынёй Мастоўскага райвыканкама;
Астрэйкі Мікалая Анатольевіча - старшынёй Валожынскага райвыканкама;
Габрукевіча Аляксандра Вацлававіча - старшынёй Старадарожскага райвыканкама;
Кулажанкі Андрэя Рыгоравіча - генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у г. Мюнхене (Федэратыўная Рэспубліка Германія);
Чахлова Уладзіміра Уладзіміравіча - генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у г. Адэса (Украіна);
Дземчанкі Міхаіла Дзмітрыевіча - дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства "АГАТ - сістэмы кіравання" - кіруючая кампанія холдынга "Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання";
Кузняцова Андрэя Аляксандравіча - рэктарам установы адукацыі "Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт";
Хахомава Сяргея Анатольевіча - рэктарам установы адукацыі "Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны";
Еўдачэнкі Андрэя Аляксандравіча - першым намеснікам міністра замежных спраў;
Жукавай Наталлі Паўлаўны - намеснікам міністра аховы здароўя - галоўным дзяржаўным санітарным урачом Рэспублікі Беларусь;
Рабаволава Уладзіміра Анатольевіча - намеснікам міністра інфармацыі;
Чабатара Юрыя Адамавіча - намеснікам міністра эканомікі;
Пярмінавай Алены Аляксандраўны - дырэктарам дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму;
Гніція Вячаслава Анатольевіча - генеральным дырэктарам гандлёва-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "БЕЛФАРМАЦЫЯ";
Наркевіча Юрыя Іосіфавіча - кіраўніком спраў Брэсцкага аблвыканкама.

Прымаючы рашэнне аб кадравых прызначэннях сярод кіраўніцтва мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў не дапускаць пераходу кіраўнікоў з адной адказнай пасады на іншую ў выпадку іх нездавальняючай працы на ранейшым месцы. "Не здолеў, значыць, трэба ісці працаваць па спецыяльнасці. Гэта павінна тычыцца ўсіх", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

У той жа час, паводле слоў Прэзідэнта, добрых кіраўнікоў трэба вельмі сур'ёзна падтрымліваць, асабліва старшыняў райвыканкамаў. "Вельмі разлічваю і спадзяюся, што мы зможам справіцца з тымі выклікамі, якія кінуў нам час. Мы проста абавязаны справіцца. Іншага шляху ў нас няма, - сказаў Прэзідэнт. - Нікога не слухайце, што нешта сёння немагчыма зрабіць. У наш час магчыма зрабіць усё, калі толькі захацець. А калі апусціць рукі і плакацца, што ў нас крызіс (перачакаем яго ці ўвогуле нічога рабіць не будзем, пакуль ён не скончыцца), ведаеце, што будзе ў выніку ".

Што тычыцца паслоў, то эфектыўнасць іх працы будзе ў першую чаргу ацэньвацца з пункту гледжання развіцця гандлёва-эканамічных сувязяў з канкрэтнымі краінамі і рэгіёнамі. "Галоўнае - эканоміка, экспарт. Перш за ўсё па гэтых пытаннях мы будзем вас ацэньваць. Мы не ставім перад вамі нейкіх глабальных невырашальных задач. Кожны год патроху, але дадавайце», - сказаў кіраўнік дзяржавы, звярнуўшы пры гэтым увагу на неабходнасць наяўнасці выразнай зваротнай сувязі. "Калі пасол патрабуе нешта ад міністра, значыць, трэба ўзяць на кантроль і прымусіць міністэрства і канкрэтнае прадпрыемства ў гэтым кірунку працаваць. Толькі я хачу перасцерагчы ад усякай непатрэбнай пісаніны. Павінны быць канкрэтныя дзелавыя прапановы ", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Узгадняючы прызначэнне рэктараў ВНУ, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што разумная моладзь з'яўляецца вялізным патэнцыялам Беларусі. "Аб'ект вашай дзейнасці такі, што ён не дазволіць вам адысці ад актыўнай жыццёвай пазіцыі, - гэта моладзь", - сказаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да рэктараў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».