Вы тут

Як наноў нарадзілася


Учора ў Добрушы пасля мадэрнізацыі адкрыўся будынак адноўленага раённага вузла паштовай сувязі. Цяпер ён пафарбаваны ў традыцыйныя сіне-блакітныя колеры і будынак відаць здалёк.


З моманту ўводу ў эксплуатацыю, а гэта 36 гадоў таму, раённы вузел паштовай сувязі працаваў без правядзення капітальнага рамонту. Сёлета за кошт уласных сродкаў (а гэта Br5,5 млрд) была праведзена мадэрнізацыя будынка: зроблены новы фасад, заменены аконныя блокі, добраўпарадкавана тэрыторыя побач, прыведзены да нарматываў сістэмы цепла- і электразабеспячэння.

Як расказала начальнік Добрушскага РУПС Алена Трубкіна, у аддзяленні паштовай сувязі №4 арганізавана пяць працоўных месцаў аператараў у паштовай зале, дзе можна ўнесці плацяжы і скарыстацца ўсімі паслугамі, якія прадстаўляюцца РУП «Белпошта». Таксама створана шэсць участкаў дастаўкі, якія абслугоўваюць больш за 10 тысяч чалавек. Аддзяленне паштовай сувязі абсталявана ўсімі неабходнымі тэхнічнымі і праграмнымі сродкамі, а таксама аплатна-даведачным тэрміналам, з дапамогай якога можна самастойна ўнесці розныя плацяжы без камісіі.

У дзень урачыстага адкрыцця прайшла акцыя «Дзень чытача». Падчас яе ўсім кліентам, якія аформілі падпіску на газеты ці часопісы, быў уручаны памятны падарунак.  Таксама супрацоўнікі аддзялення падрабязна расказалі кліентам пра розныя спосабы афармлення падпіскі: у аддзяленні паштовай сувязі, на аплатна-даведачным тэрмінале, праз паштальёна.

іost@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?