Вы тут

Плённае ўзаемадзеянне


Міністры ўнутраных спраў Расіі і Беларусі сустрэліся ў Гомелі падчас аб'яднанай калегіі праваахоўных ведамстваў Саюзнай дзяржавы.


Як паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС РБ, Ігар Шуневіч і яго расійскі калега Уладзімір Калакольцаў абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння ў сферы барацьбы з арганізаванай злачыннасцю, а таксама ўзмацненне супрацоўніцтва органаў унутраных спраў у ахове грамадскага парадку і супрацьдзеяння злачыннасці на транспарце.

Ігар Шуневіч адзначыў, што сістэмныя, доўгатэрміновыя сумесныя дзеянні праваахоўных органаў Беларусі і Расіі па вядучых напрамках аховы правапарадку, якія носяць папераджальны характар, мусяць быць скіраваны на аб'яднанне высілкаў супраць рэальнага маштабу крыміналізацыі грамадства. Сярод прыярытэтных напрамкаў працы ведамстваў — забеспячэнне асабістай і маёмаснай бяспекі.

Узаемадзеянне беларускіх і расійскіх праваахоўнікаў прыносіць плён. Так, наша міліцыя ў інтарэсах расійскай паліцыі за апошнія два гады затрымала 345 абвінавачаных, знойдзены 31 без вестак зніклы чалавек. У сваю чаргу супрацоўнікі органаў унутраных спраў Расіі затрымалі больш за 700 асоб, якіх абвінавачваюць у здзяйсненні злачынстваў і вышукваюць у нашай краіне. Летась падчас міжведамаснай аператыўна-прафілактычнай аперацыі «Канал» у Беларусі з незаконнага абарачэння канфіскавана 13,8 кілаграма наркотыкаў. На тэрыторыі Расіі — звыш 82 кг розных відаў, 361 адзінка зброі, больш 40 кг узрыўчаткі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».