Вы тут

Рэспубліканскі валанцёрскі цэнтр урачыста адкрыўся ў Мінску


Ён стане пляцоўкай для абмену вопытам, вучобы, падрыхтоўкі, будзе займацца распрацоўкай і каардынацыяй праграмы развіцця валанцёрскага (добраахвотніцкага) руху ў Беларусі, рэалізацыяй праектаў і акцый, правядзеннем «круглых сталоў» і сустрэч з прадстаўнікамі дзяржструктур, сацыяльных устаноў, распрацоўкай прапаноў па ўдасканаленні заканадаўчай базы ў галіне валанцёрскай дзейнасці і г.д.


— Цяпер у краіне валанцёрствам займаюцца больш за 52 тысячы маладых людзей. Цэнтр дасць моладзі магчымасць атрымліваць інфармацыю пра новыя праекты, знаёміцца з цікавымі людзьмі, — расказаў намеснік міністра адукацыі Віктар ЯКЖЫК.— Менавіта тут актыўныя юнакі і дзяўчаты змогуць даведацца пра акцыі, дзе патрабуюцца іх рукі, веды і вопыт. Радуе, што ўсё больш маладых людзей разумеюць: бескарысліва дапамагаючы іншым, ты дапамагаеш, перш за ўсё, сабе. Развіваеш такія чалавечыя і хрысціянскія якасці, як міласэрнасць, клопат пра блізкіх — якасці, якімі заўсёды вылучаліся беларусы.

Арганізатары цэнтра таксама маюць намер адкрыць інтэрнэт-рэсурс з прававымі, метадычнымі, даведачнымі, інфармацыйнымі матэрыяламі, якія датычаць валанцёрскай (добраахвотніцкай) дзейнасці.

У цырымоніі ўрачыстага адкрыцця цэнтра прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, Цэнтральнага камітэта БРСМ, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, лідары дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб'яднанняў, кіраўнікі валанцёрскага руху і, вядома, галоўныя героі свята — валанцёры.

nіkalaeva@zvіazda.by

Загаловак у газеце: «Мазгавы цэнтр» руху

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.