Вы тут

Пяцігодка добрых спраў


Учора Прэзідэнт падпісаў Указ «Аб занясенні на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтваў за 2011—2015 гады і 2015 год». Для прадпрыемстваў, устаноў і цэлых рэгіёнаў гэта не толькі прызнанне на вышэйшым узроўні іх поспехаў у развіцці і руху наперад, але яшчэ і адказнасць, і абяцанне з іх боку, што развіццё і рух наперад не спыняцца. Для астатніх — гэта і мэта, на дасягненне якой варта працаваць, і добры прыклад, як гэта рабіць, і каштоўны досвед, якім могуць падзяліцца пераможцы... Для ўсёй краіны — важная падзея ў важны для яе час.


Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Аб занясенні на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтваў за 2011—2015 гады і 2015 год.

1. Прызнаць пераможцамі спаборніцтва сярод абласцей і г.Мінска за дасягненне ў 2011—2015 гадах найлепшых вынікаў у выкананні асноўных паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця і занесці на Рэспубліканскую дошку Гонару Мінскую, Віцебскую і Гродзенскую вобласці.

2. Прызнаць пераможцамі спаборніцтва і занесці на Рэспубліканскую дошку Гонару за дасягненне ў 2015 годзе найлепшых паказчыкаў:

2.1. у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця:

— сярод раёнаў — Нясвіжскі раён Мінскай вобласці, Мазырскі раён Гомельскай вобласці, Талачынскі раён Віцебскай вобласці;

— сярод гарадоў і раёнаў у гарадах — Першамайскі раён г. Мінска, г. Наваполацк Віцебскай вобласці, г. Гродна;

— сярод арганізацый прамысловасці:

падпарадкаваных рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, якія ўваходзяць у склад іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, або ў якіх гэтыя органы (арганізацыі) ажыццяўляюць кіраванне акцыямі (долямі ў статутных фондах), — адкрытае акцыянернае таварыства «Гомельскі радыёзавод», адкрытае акцыянернае таварыства «Брэсцкі панчошны камбінат»;

падпарадкаваных мясцовым Саветам дэпутатаў, выканаўчым і распарадчым органам або ў якіх яны ажыццяўляюць кіраванне акцыямі (долямі ў статутных фондах), — адкрытае акцыянернае таварыства «Ляхавіцкі льнозавод», адкрытае акцыянернае таварыства «Пружанскі льнозавод»;

без ведамаснай падпарадкаванасці — таварыства з абмежаванай адказнасцю «Полімайстар», замежнае таварыства з абмежаванай адказнасцю «ВМГ Індустры»;

— сярод арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць у будаўніцтве, — адкрытае акцыянернае таварыства «Дарожна-будаўнічы трэст № 3», адкрытае акцыянернае таварыства «Гроднапрамбуд», адкрытае акцыянернае таварыства «Мазырскі домабудаўнічы камбінат»;

— сярод арганізацый сельскай гаспадаркі — сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Узыходзячая зара», камунальнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «Саўгас-камбінат «Зара», сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Свіцязянка-2003», камунальнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «Эліт-Агра Больцінікі», сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Гарадзея»;

— сярод арганізацый лясной гаспадаркі — Мінскае дзяржаўнае вытворчае лесагаспадарчае аб'яднанне, дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова «Аршанскі лясгас»;

— сярод арганізацый сферы паслуг, у тым ліку:

арганізацый гандлю — Бабруйскае адкрытае акцыянернае таварыства «Прамгандаль», адкрытае акцыянернае таварыства «ЦУМ Мінск», адкрытае акцыянернае таварыства «Тытуньвінгандаль», гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства «Санта рытэйл»;

арганізацый сувязі і іх філіялаў — Мінскі філіял рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электрасувязі «Белтэлекам», Гродзенскі філіял рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электрасувязі «Белтэлекам»;

арганізацый транспарту — таварыства з абмежаванай адказнасцю «Белтранскансалт», камунальнае транспартнае ўнітарнае прадпрыемства «Мінскі метрапалітэн»;

арганізацый адукацыі — установа адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны гандлёва-тэхналагічны каледж», установа адукацыі «Мінскі дзяржаўны абласны ліцэй», дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сярэдняя школа № 73 г. Мінска», установа адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга прафесійны агралесатэхнічны каледж імя К.П. Арлоўскага», установа адукацыі «Слуцкі дзяржаўны каледж»;

арганізацый, якія прадстаўляюць паслугі рэстаранаў, бараў, сталовых і індывідуальныя паслугі, — таварыства з абмежаванай адказнасцю «Новы альянс», адкрытае акцыянернае таварыства «Камбінат школьнага харчавання», адкрытае акцыянернае таварыства «Аб'яднанне «Лотас», адкрытае акцыянернае таварыства «Хімчыстка і мыццё бялізны»;

арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць у галіне культуры, па арганізацыі адпачынку і забаў, — дзяржаўная ўстанова «Нацыянальная бібліятэка Беларусі», установа «Гомельскі абласны музей ваеннай славы»;

арганізацый у галіне аховы здароўя — установа аховы здароўя «Бешанковіцкая цэнтральная раённая бальніца», установа аховы здароўя «10-я гарадская клінічная бальніца» (г. Мінск), установа аховы здароўя «Магілёўская абласная дзіцячая бальніца»;

арганізацый у галіне фізічнай культуры і спорту — дзяржаўная ўстанова «Шматпрофільны культурна-спартыўны комплекс «Мінск-арэна»;

арганізацый, якія ажыццяўляюць навуковыя даследаванні і распрацоўкі, — установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі», Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут мікрабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр «Маці і дзіця» Міністэрства аховы здароўя;

2.2. па эканоміі рэсурсаў:

— сярод абласцей і г. Мінска — Мінскую і Магілёўскую вобласці;

— сярод раёнаў — Жыткавіцкі раён Гомельскай вобласці, Нясвіжскі раён Мінскай вобласці, Докшыцкі раён Віцебскай вобласці;

— сярод гарадоў і раёнаў у гарадах — Савецкі раён г. Мінска;

— сярод арганізацый прамысловасці:

падпарадкаваных рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, якія ўваходзяць у склад іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, або ў якіх гэтыя органы (арганізацыі) ажыццяўляюць кіраванне акцыямі (долямі ў статутных фондах), — адкрытае акцыянернае таварыства «140-ы рамонтны завод», адкрытае акцыянернае таварыства «Беларускабель» (г. Мазыр);

падпарадкаваных мясцовым Саветам дэпутатаў, выканаўчым і распарадчым органам або ў якіх яны ажыццяўляюць кіраванне акцыямі (долямі ў статутных фондах), — адкрытае акцыянернае таварыства «Верхнядзвінскі льнозавод»;

без ведамаснай падпарадкаванасці — вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Цветліт» грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства глухіх»;

— сярод арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць у будаўніцтве, — адкрытае акцыянернае таварыства «Дарожна-будаўнічы трэст № 3», адкрытае акцыянернае таварыства «Гроднапрамбуд»;

— сярод арганізацый сельскай гаспадаркі — адкрытае акцыянернае таварыства «Ігнацічы», адкрытае акцыянернае таварыства «Зорка»;

— сярод арганізацый лясной гаспадаркі — дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова «Ваўкавыскі лясгас», дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова «Лоеўскі лясгас»;

— сярод арганізацый сферы паслуг, у тым ліку:

арганізацый сувязі і іх філіялаў — філіял «Міжгародняя сувязь» рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электрасувязі «Белтэлекам»;

арганізацый транспарту — будаўніча-мантажнае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белтрансаўтаматыка» Беларускай чыгункі.

3. Кіраўніцтву справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь да 21 чэрвеня 2016 г. абнавіць Рэспубліканскую дошку Гонару.

4. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь правесці афіцыйнае адкрыццё абноўленай Рэспубліканскай дошкі Гонару напярэдадні правядзення пятага Усебеларускага народнага сходу.

5. Міністэрству інфармацыі, Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі шырока асвятляць у сродках масавай інфармацыі вопыт работы пераможцаў спаборніцтва, занесеных на Рэспубліканскую дошку Гонару.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.