Вы тут

Учора пачаў работу ІX з'езд анколагаў і радыёлагаў СНД і Еўразіі


Правядзенне чарговага з'езда ў беларускай сталіцы (першы адбыўся ў 2004 годзе) сведчыць аб тым, што анкалагічная служба краіны знаходзіцца на высокім узроўні. «У Беларусі зроблены вялікі крок у прафілактыцы анказахворванняў, — цытуе намесніка прэм'ер-міністра Наталлю Качанаву БЕЛТА. — Летась былі ўведзены ў эксплуатацыю такія ўнікальныя аб'екты, як малекулярна-генетычная лабараторыя канцэрагенезу, цэнтр пазітронна-эмісійнай тамаграфіі. Гэта новы крок у лячэнні і дыягностыцы анкалагічных захворванняў. З боку кіраўніка дзяржавы, урада робіцца ўсё, каб аказанне дапамогі анкахворым было даступным і на ўзроўні рэгіёнаў».


Паводле выступлення на адкрыцці з'езда міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Васіля Жарко, айчынная анкалагічная служба пастаянна ўдасканальваецца, беларускія пацыенты анкалагічнага профілю практычна не накіроўваюцца для лячэння за мяжу. Той факт, што лячэнне раку ў краіне стала адпавядаць сусветнаму ўзроўню, знаходзіць адлюстраванне ў станоўчай дынаміцы пралечаных замежнікаў. Гэта дазволіла прыцягнуць толькі летась каля 3,6 млн долараў. РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М. Аляксандрава і абласныя анкадыспансеры аснашчаны ўсім неабходным для правядзення анкалагічных аперацый, маюць сучаснае абсталяванне для прамянёвай тэрапіі.

Напярэдадні адкрыцця з'езда Міжнароднае агенцтва па вывучэнні раку і РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М. Аляксандрава падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве. Дакумент прадугледжвае правядзенне, у першую чаргу, сумесных навуковых даследаванняў, сумесных дзеянняў па супрацьракавай барацьбе і вывучэнні эфектыўнасці супрацьракавых мерапрыемстваў.

Загаловак у газеце: Дапамога ў зоне даступнасці

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».