Вы тут

Барацьба за пуцёўку на Мальту


27 чэрвеня ў сценах Белтэлерадыёкампаніі пройдзе праслухоўванне прэтэндэнтаў, якія збіраюцца пазмагацца ў Нацыянальным адборачным туры дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне-2016».


Як вядома, арганізатарам Нацыянальнага адборачнага тура з'яўляецца галоўны медыяхолдынг краіны. Адбор праводзіўся ў адпаведнасці з Палажэннем, распрацаваным арганізатарам, і правіламі конкурсу, якія ўстанаўліваюцца Еўрапейскім вяшчальным саюзам. Сёлета да праслухоўвання будуць дапушчаны ўсе прэтэндэнты, чые заяўкі аформлены ў адпаведнасці з патрабаваннямі, названымі ў Палажэнні. Заяўкі прымаліся на працягу месяца, і сёння, 17 чэрвеня, — апошні дзень адпраўкі бандэроляў.

Ужо стала традыцыяй, што прэтэндэнты дасылаюць свае заяўкі ў апошнія дні адбору, і гэты год не стаў выключэннем. Таму Белтэлерадыёкампанія адводзіць «люфт» з 10 дзён для таго, каб усе адпраўленыя ва ўстаноўленыя тэрміны заяўкі паспелі паступіць на адрас медыяхолдынга і былі разгледжаны арганізатарамі адбору.

А ўжо 27 чэрвеня ў 14.00 патэнцыйныя ўдзельнікі музычнага дзіцячага форуму змогуць прадставіць свае кампазіцыі на суд прафесійнага журы. Па выніках праслухоўвання журы вызначыць ад сямі да дзесяці канкурсантаў для ўдзелу ў фінале, які будзе праведзены не пазней за 16 верасня 2016 года ў форме гала-канцэрта ў прамым эфіры тэлеканалаў «Беларусь 1» і «Беларусь 24».

Пераможца Нацыянальнага адборачнага тура, які вызначыцца па выніках галасавання прафесійнага журы і тэлегледачоў, прадставіць нашу краіну на дзіцячым «Еўрабачанні-2016» на Мальце ў горадзе Валета 20 лістапада. Эксклюзіўным вяшчальнікам дзіцячага конкурсу традыцыйна выступіць тэлеканал «Беларусь 1».

Усе правы, якія адносяцца да правядзення адбору, належаць выключна арганізатару адборачнага тура — Белтэлерадыёкампаніі.

drapko@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?