Вы тут

Належныя ўмовы для пакупнікоў


Аляксей СОКАЛ, першы намеснік генеральнага дырэктара акцыянернага таварыства «ЦУМ Мінск»:


— Для работнікаў нашага прадпрыемства стала радаснай навіной падпісанне кіраўніком дзяржавы Указа №225 «Аб занясенні на Рэспубліканскую дошку гонару пераможцаў спаборніцтваў за дасягненне ў 2015 годзе найлепшых паказчыкаў». Прыемна, што менавіта наша прадпрыемства было адзначана ў сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця сярод іншых гандлёвых кампаній. Для калектыву ЦУМа такая ўзнагарода стала сапраўдным гонарам, станоўчай ацэнкай працы не толькі за год, але і за мінулыя 5 гадоў. Мы ўдзячны, што сярод усёй гандлёвай галіны краіны дзяржава вылучыла менавіта наша сціплае прадпрыемства.

Калі казаць пра дасягненні ЦУМа ў 2015 годзе, то адзначу тэмп росту ў супастаўных цэнах па рознічным таваразвароце, які склаў 105,4%. Удзельная вага рэалізацыі тавараў айчыннай вытворчасці перавысіла за мінулы год 75%, а па харчовым напрамку гэты паказчык дасягнуў 94%. Каб выйсці на такі ўзровень, на працягу апошняй пяцігодкі на прадпрыемстве штогод паспяхова рэалізоўваліся распрацаваныя спецыялістамі бізнес-планы развіцця.

Сярод апошніх перспектыўных праектаў варта адзначыць рэканструкцыю і ўвядзенне ў 2014 годзе ў эксплуатацыю каля 1300 квадратных метраў гандлёвых плошчаў комплексу «Дзіцячы свет». Летась таварыствам было ўкладзена каля 9 млрд рублёў інвестыцый, за кошт якіх праведзена мадэрнізацыя і змена тэхналогіі і метадаў продажу на пятым паверсе гандлёвай залы. Да гэтага былі цалкам пераабсталяваны памяшканні і зменены метады абслугоўвання ў нашых філіялах «Тавары для жанчын» і «Камароўскі».

Ужо сёлета ў развіццё прадпрыемства было ўкладзена яшчэ каля 4 млрд рублёў інвестыцый, з якіх 2,5 млрд рублёў накіравана для стварэння дадатковых 500 квадратных метраў комплексу «Дзіцячы свет». А гэта дасць станоўчы эфект не толькі сёлета, але і стане падмуркам на наступныя гады. Таксама завяршаем экспертызу па праектных работах аб перапрафіляванні памяшканняў пад гандлёвыя плошчы, што дазволіць дадаткова ўвесці ў эксплуатацыю каля 300 гандлёвых «квадратаў». Усе гэтыя дзеянні дапамагаюць ствараць належныя ўмовы для пакупнікоў, падтрымліваць сапраўды шырокі асартымент тавараў, дзе большы ўпор робіцца на групу айчыннай вытворчасці. Паляпшаем выкладку тавараў, доступ іх да пакупнікоў, паляпшаем іншыя ўмовы для кліентаў, каб ім было яшчэ зручней ажыццяўляць пакупкі менавіта ў нас.

kurkасh@zvіаzdа.bу

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Свята каравая прайшло на Гродзеншчыне

Свята каравая прайшло на Гродзеншчыне

На фестывалі згадалі і даўнюю традыцыю — услаўляць завяршэнне земляробчага года абрадамі ў гонар Багача. 

Грамадства

Як у Слаўгарадскім раёне апякуюць пенсіянераў

Як у Слаўгарадскім раёне апякуюць пенсіянераў

Дом у Лапацічах нічым асабліва не выдзяляецца сярод іншых...

Палітыка

Аб чым дамовіліся прэзідэнты Беларусі і Азербайджана?

Аб чым дамовіліся прэзідэнты Беларусі і Азербайджана?

Па выніках перамоў у Мінску яны прынялі сумесную заяву.

Грамадства

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія часопісы — насамрэч унікальныя інфармацыйныя зборнікі, значэнне і важнасць якіх разумелі ў тым ліку іх стваральнікі і чытачы.