Вы тут

Маладзечанскія лыжачнікі


Калісьці ў Маладзечна на «Дажынкі», якія адбыліся ў 2011 годзе, завіталі нясвіжскія лыжачнікі. Вольга ХАЗІКАВА, дырэктар гімназіі-каледжа мастацтваў Маладзечна, пабачыўшы іх выступленне, прапанавала зладзіць у сваёй школе падобны калектыў. Ідэю падхапілі. Так і з'явіўся на свет ансамбль, у якім адзіныя інструменты — гэта спецыяльна вырабленыя лыжкі, і фантазія тых, хто на іх іграе.


У інтэрнэце відэа з выступленнямі калектыву маюць па некалькі тысяч праглядаў. Большасць з іх з загалоўкамі накшталт «Лыжачнікі парвалі залу!». Сапраўды, удзельнікі гурта не абмяжоўваюцца звычайнай ігрой на лыжках, а ладзяць цэлыя шоу і паўнавартасныя сцэнічныя нумары, ад якіх публіка прыходзіць у захапленне.

— У нашу гімназію часта аддаюць дзетак сарамлівых — у тэатральны клас, каб разняволіліся, неўтаймаваных — у музыкальны, каб навучыліся ўседлівасці, — расказвае дырэктар установы. — Да лыжачнікаў ідуць тыя, каму цяжка даецца ўлоўліваць рытм.

— З цягам часу і дзякуючы пастаянным трэніроўкам гэта выпраўляецца і станоўча адбіваецца на далейшым развіцці вучняў. Многія з нашых выхаванцаў маюць поспехі не толькі ў мастацтвах, але і перамагаюць на гарадскіх, раённых, рэспубліканскіх алімпіядах па матэматыцы (часцей за ўсё гэта музыкі), прыродазнаўчых і філалагічных навуках.

Аляксандр РОЗІН, кіраўнік ансамбля «Маладзечанскія лыжачнікі», прыгадвае, што калі набіраў першых удзельнікаў, да яго трапілі выключна хлопцы. «Так і пайшло, што калектыў у нас — мужчынскі. Толькі нядаўна да нас далучылася дзяўчына, якая прыўносіць парадак, але з іншага боку — атрымлівае ад нашых хлапцоў паслухмяныя паводзіны і паважлівае стаўленне», — дзеліцца кіраўнік.

Пачыналі з нуля. Шукалі майстроў, якія б маглі вырабіць лыжкі для ігры нядорага і якасна. Раней выкарыстоўвалі распісаныя пад хахламу, а цяпер — непафарбаваныя. Бо лыжка жыве сезон-два, а пасля, як правіла, ламаецца. Па словах Аляксандра Рагозіна, і нот для лыжачнікаў ніхто не піша, і прыёмы не распрацоўвае. Таму даводзіцца праяўляць у пастаноўцы нумароў усю крэатыўнасць, на якую здольныя, і кіраўніку, і самім школьнікам. Цяпер ансамбль традыцыйна выступае пад фанаграму і, як склалася, у народных кашулях.

З цягам часу ў лыжачнікаў паляпшаецца не толькі пачуццё рытму, але і развіваецца артыстызм, знікае боязь сцэны, заўважае іх настаўнік. «Самае галоўнае — мы можам выступаць дзе заўгодна! Узялі касцюмы, лыжкі, заплечнікі — і паехалі. Мы мабільныя!», — кажа кіраўнік ансамбля.   – Прыемна, што дзеці стараюцца прыйсці на заняткі, амаль ніхто не прапускае ўрокаў. Значыць, ім цікава, і мы нездарма калісьці вырашылі сабраць калектыў.

Фота Надзеі БУЖАН і Сяргея НІКАНОВІЧА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.