Вы тут

Што падарыць... бібліятэцы?


Незвычайная выстаўка адкрылася ў галоўнай кніжнай скарбонцы.

Тут, у Музеі кнігі, да 10-годдзя новага будынка Нацыянальнай бібліятэкі прадстаўлены падарункі, якія ўстанова атрымала ад сяброў і партнёраў.


— Многія з гэтых падарункаў вельмі экзатычныя, незвычайныя для Беларусі, — расказвае намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алесь СУША. — У нас шмат сяброў з далёкіх краін, для Беларусі іх мясцовыя творы мастацтва, кнігі — сапраўднае дзіва.

Самы галоўны і самы важны артэфакт на экспазіцыі — сімвалічны ключ, які дзесяцігоддзе таму падчас цырымоніі адкрыцця новага будынка падарыў бібліятэцы Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Тут можна пабачыць і незвычайныя кнігі, якія выходзілі ў розных краінах, творы нацыянальнага мастацтва з Афрыкі і Азіі.

— Праз гэту выстаўку мы бачым фактычна ўвесь свет, — дадае Алесь Суша. — Нехта нам, каб уразіць, дарыў вялікія выданні, памерам амаль метр, нехта, наадварот, прэзентаваў мікракнігі, памерам некалькі міліметраў. Таксама экспазіцыя падае гісторыю міжнародных культурных стасункаў нашай бібліятэкі з рознымі краінамі свету. Гэта і сведчанне пэўнага прызнання нашай установы, яе ролі ў сусветнай культуры, развіцці інфармацыйнай камунікацыі.

Супрацоўнікі бібліятэкі кажуць, што ім самім надзвычай цікава было фарміраваць выстаўку, а ў Музеі кнігі для такіх каштоўных падарункаў нават стварылі асобны фонд. Гэтыя рэчы вартыя ўвагі і вымагаюць беражлівага захавання.

vesіaluha@zvazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?