Вы тут

Прызванне вяртаць веру і надзею


Работнікам аховы здароўя

Рэспублікі Беларусь

Дарагія сябры!

Сардэчна віншую вас з прафесійным святам — Днём медыцынскіх работнікаў. Самааддана і нястомна працуючы, вы штодзённа ратуеце і дорыце людзям самае каштоўнае — жыццё. Вы прыходзіце на дапамогу ў самыя цяжкія хвіліны, вяртаючы пацыентам веру і надзею. Ваша прафесія патрабуе вялікай самааддачы, чуласці і цярпення. Гэта ваша прызванне.

Стабільна працуючая медыцынская галіна служыць надзейнай асновай сацыяльнай палітыкі нашай краіны, якая забяспечыла ў апошнія гады рост працягласці жыцця і нараджальнасці насельніцтва, зніжэнне смяротнасці.

Беларуская ахова здароўя славіцца сваімі традыцыямі найвышэйшага прафесіяналізму і міласэрнасці. Інтэнсіўна асвойваюцца перадавыя тэхналогіі, праводзяцца навуковыя даследаванні, ствараюцца новыя лекавыя сродкі, уводзяцца ў строй новыя медыцынскія ўстановы. Дасягненні беларускай медыцыны па заслугах ацэнены не толькі на радзіме, але і далёка за яе межамі.

У гэты святочны дзень ад усёй душы жадаю вам новых перамог і здзяйсненняў у вашай адказнай і высакароднай працы. Няхай нязменнай узнагародай за вашу работу будзе ўдзячнасць людзей, якім вы падарылі радасць жыцця і веру ў свае сілы. Жадаю добрага здароўя і дабрабыту вам і вашым сем'ям.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.