Вы тут

“Белая Русь” да парламенцкіх выбараў гатова


Краіна сёння жыве важнымі палітычнымі падзеямі – V Усебеларускім народным сходам і маючымі адбыцца выбарамі ў Палату прадстаўнікоў. Сёння на пашыраным пасяджэнні Рэспубліканскага Савета “Белай Русі” абмяркоўвалі, як жа самае масавае грамадскае аб’яднанне Беларусі, якое зараз налічвае больш за 163 тысячы чалавек, прыме ўдзел у іх. Ужо цяпер “Белая Русь” падчас кампаніі выбараў у парламент гатова вылучыць прадстаўнікоў па ўсіх 110 акругах.


Фота БЕЛТА

“Гэта важнейшая палітычная кампанія, - сцвярджае старшыня аб’яднання Аляксандр Радзькоў. - Ролю яе ва ўмацаванні асноў суверэннай дэмакратычнай дзяржавы цяжка пераацаніць. Мы гатовы да навацый, ініцыянаваных АБСЕ, што датычацца зместу выбарчых камісій. Па агульным перакананні актыву "Белай Русі", член акруговага выбаркама павінен пражываць на тэрыторыі акругі, мець бездакорную рэпутацыю, дастатковы ўзровень адукацыі, які дазволіць яму ўнікнуць у тонкасці выбарчага заканадаўства, ведаць замежную мову, быць камунікабельным і ўмець працаваць у камандзе. Камусьці можа здацца, што гэта вельмі высокая планка. Магчыма. Але сярод нашых вылучэнцаў такія людзі не адзінкавыя.

Правапрымяняльная практыка выбарчага заканадаўства можа і далей удасканальвацца ў залежнасці ад узроўню адказнасці грамадскіх інстытутаў. “Белая Русь” таксама будзе ўносіць свае прапановы па выніках кампаніі. Мы лічым, што грамадзянін, які збіраецца вылучацца кандыдатам у парламент, мусіць мець права адкрываць выбарчы фонд адразу пасля рэгістрацыі ініцыятыўнай групы. Трэба сфармаваць і адзіны рэестр выбаршчыкаў, скараціць абмежаванні правядзення масавых мерапрыемстваў, зрабіць больш празрыстай працэдуру падліку галасоў. Нам хацелася б бачыць больш даверчага дыялогу паміж арганізатарамі і ўдзельнікамі выбараў. І пра гэта мы не піярымся, а проста працуем”.

Акрамя таго, “Белая Русь” спецыяльна для ўдзелу ў парламенцкіх выбарах стварае каардынацыйны штаб на чале з Аляксандрам Радзьковым. Па яго словах, першае пасяджэнне штаба адбудзецца ўжо ў наступную пятніцу. А сваіх кандыдатаў арганізацыя пачне вылучаць ад 3 ліпеня.

V Усебеларускі народны сход і парламенцкія выбары актыўна абмяркоўвалі ў кулуарах і ўдзельнікі мерапрыемства.

- Мне хацелася б пачуць на форуме ўсёй краіны пазіцыю людзей, якія маюць непасрэднае дачыненне да культуры, - гаворыць спявак Аляксей Хлястоў, выканаўца гімна Усебеларускага народнага сходу. - Трэба звярнуць увагу і на малыя гарады, дзе эканамічная сітуацыя не вельмі пазітыўная ў параўнанні з той жа сталіцай.

- Падчас нядаўняй кампаніі па выбарах кіраўніка дзяржавы наша арганізацыя паказала сябе з найлепшага боку, была вельмі прыкметная на вуліцах, - зазначыў член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па бюджэце і фінансах Валерый Барадзеня. - Масавы ўдзел у іх дадаў станоўчасці ў імідж “Белай Русі”. Між іншым, зараз у Палаце прадстаўнікоў да гэтай грамадскай арганізацыі належаць 67 дэпутатаў са 110. І падчас выбарчай кампаніі аб’яднанне плануе ўзмацніць уласны палітычны аўтарытэт.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».