Вы тут

У БДПУ завяршыўся конкурс відэаролікаў на лепшую "візітоўку"


Конкурс праводзіўся сярод профільных класаў педагагічнай накіраванасці і быў скіраваны папулярызацыю педагагічнай прафесіі.


Фота: ru.wiki2.org

На конкурс было прадстаўлена 39 работ з усіх абласцей Беларусі і горада Мінска. Навучэнцы праявілі арганізатарскія і творчыя таленты пры напісанні сцэнарыя і правядзенні здымак, а таксама пазнаёміліся са сваімі "калегамі" навучэнцамі педагагічных класаў з розных куткоў краіны. Усіх іх аб'ядноўвае адна мэта быць Педагогам!

"Для вызначэння пераможцаў конкурсу было арганізавана народнае галасаванне праз сацыяльную сетку "Вконтакте" ў афіцыйнай групе БДПУ, а таксама сфармавана кампетэнтнае журы, у якое ўвайшлі распрацоўшчыкі вучэбнай праграмы факультатыўных заняткаў "Уводзіны ў педагагічную прафесію” і супрацоўнікі цэнтра развіцця педагагічнай адукацыі БДПУ", расказала начальнік інавацыйна-метадычнага аддзела цэнтра развіцця педагагічнай адукацыі Юлія Ягорава.

У інтэрнэт-галасаванні прынялі ўдзел амаль 31 тысяча чалавек, якія пакінулі звыш як 1100 каментарыяў. Да прыкладу, за пераможцу ў намінацыі "Лідар народнага галасавання" было аддадзена 2 400 галасоў.

Пераможцы былі вызначаныя ў 8 намінацыях: "Лідар народнага галасаваньня" (сярэдняя школа № 3  г. Ваўкавыск); "Лепшае ўвасабленне ідэі" (сярэдняя школа № 9  г. Жодзіна); "Самы натхняльны прыклад" (Красненская сярэдняя школа); "Лепшая рэжысёрская праца" (сярэдняя школа № 21 г.Орша); "Арыгінальны жанр" (абласны ліцэй імя П.М. Машэрава  г. Брэст); "Самы артыстычны педагагічны класс" (гімназія  г. Паставы); "Самае крэатыўнае відэа" (гімназія-інтэрнат г. Мядзел) і "Яркая мастацкая выразнасць" (сярэдняя школа № 5 г. Вілейка).

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.