Вы тут

Гарадскi пасёлак Ацябрскi будзе прымаць аматараў народнай творчасцi


Вось ужо дзявяты раз з 23 па 26 чэрвеня гарадскi пасёлак Ацябрскi, што на Гомельшчыне, будзе прымаць аматараў народнай творчасцi. На некалькi дзён невялiчкi палескi гарадок ператворыцца ў адну вялiкую святочную пляцоўку.


Сёлета ў фестывалi фальклорнага мастацтва «Берагiня» прыме ўдзел больш як 30 калектываў. На свята прыедуць прадстаўнiкi не толькi абласцей Беларусi i горада Мiнска, але i творчыя фальклорныя калектывы – госцi з блiзкага i далёкага замежжа. Гэта – дарослыя калектывы «Елiзавецiнцы», «Лазоры»(Расiя), «ELEKTRO-PORCELAN» i «ZLATIBOR» (Сербiя) i дзiцячыя фальклорныя ансамблi «RADOSTI» (Чэхiя), «Вяселiкi» (Украiна), «Рэкетукас» (Лiтва), «Жэмэрва» (Польшча).

Аснова фестывалю – конкурсы i турнiры танцавальных пар i калектываў, якiя прадугледжваюць паказ абавязковай праграмы выступлення ў адпаведных iнструментальных i танцавальна-спеўных намiнацыях. А пераможцы фестывалю мiнулых гадоў i замежныя гурты прадставяць гасцям свае канцэртныя праграмы. У праграме «Берагiнi» – выстаўкi дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва i прэзентацыя iх калектывамi, майстар-класы разам з носьбiтамi па танцах i спевах, ігранне на гармонiках, дэманстрацыя старажытных «адрэстаўраваных» строяў, паказ абрадаў, пляценне вянкоў... «Берагiня» стане сапраўдным сузор'ем талентаў, аб'яднаных настроем прыгажосцi i натхнення.

Людмiла ВЫРВIЧ

Загаловак у газеце: Клiча «Берагiня»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».